Генпракуратура — праваабаронцам: Падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Ігара Шуневіча няма

Генеральная пракуратура адказала на зварот праваабарончага цэнтра «Вясна» ў сувязі з дыскрымінацыйнымі выказваннямі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў адрас ЛГБТК-супольнасці.
Начальніца аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабодаў грамадзянаў Марына Папова пры вывучэнні зместу інтэрв'ю Ігара Шуневіча тэлеканалу АНТ устанавіла, што міністрам было «выказана асабістае меркаванне па некаторых пытаннях».
«У дадзеным артыкуле не выкарыстоўваюцца словы, фразы і словазлучэнні, ужыванне якіх дазволіла б сцвярджаць аб наяўнасці ў іх складу якога-небудзь правапарушэння або крымінальна каральнага дзеяння», — адзначаецца ў адказе.
У сувязі з гэтым, Генеральная пракуратура палічыла, што падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання няма.
Аднак праваабаронцы адзначаюць, што публічныя дыскрымінацыйныя выказванні ў адрас якой-небудзь групы або выказванні, якія распальваюць варожасць — часта і з’яўляюцца выказваннем асабістага меркавання.
Шуневіч: «Дзіравыя» карыстаюцца адтулінамі не па прызначэнні
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары