Грамадства55

Жонка Праляскоўскага ўзначальвае прававы аддзел БелТА — чым жыве сям’я былога галоўнага ідэолага краіны

На судзе над галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай у якасці сведкі выступіла Галіна Праляскоўская — жонка галоўнага ідэолага краіны Алега Праляскоўскага. Высветлілася, што жанчына ўзначальвае прававы аддзел у агенцтве БелТА. 

У сувязі з гэтым «Наша Ніва» вырашыла ўзгадаць і астатніх членаў сям'і экс-чыноўніка.

Алег Праляскоўскі

У свой час Алег Праляскоўскі ўзначальваў аналітычны аддзел службы бяспекі Лукашэнкі, затым — інфармагенцтва БелТА, а з 2003 па 2007 год заняў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля былі крэслы галоўнага ідэолага краіны, дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і, нарэшце, пасада міністра інфармацыі. Але ў 2014 годзе Праляскоўскага знялі з пасады, і з таго часу ён фактычна знік з радараў.

Чым сёння займаецца былы чыноўнік, дакладна невядома. Ходзяць чуткі, што Праляскоўскі вярнуўся на радзіму, у расійскі Сергіеў Пасад. Нібыта 55-гадовы экс-міністр цяпер датычны да гандлёвай кампаніі, якая займаецца пастаўкамі фруктаў.

Але жонка і дзве дачкі Праляскоўскага засталіся ў Беларусі.

Старэйшай дачцэ Вользе Праляскоўскай 32 гады.

У 2010 годзе Вольга скончыла факультэт міжкультурных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, пасля Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Палітычныя інстытуты: працэсы і тэхналогіі», дзе вывучала выбарчыя тэхналогіі і імідж палітычнага лідара.

Але дзяўчына больш запомнілася не як Вольга, а як «Юліяна» — пад такім псеўданімам Праляскоўская спрабавала пабудаваць музычную кар’еру, нават удзельнічала ў перадчы «Зорны дыліжанс», своеасаблівым беларускім аналагу «Фабрыкі зорак».

Вольга замужам, мае дваіх сыноў. Яе муж Валеры Жыгуноў працуе дырэктарам кампаніі «МАЗ-Ташкент», афіцыйнага дыстрыб’ютара МАЗ ва Узбекістане.

Раней Вольга Праляскоўская працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер месцам працы ў яе пазначаны Інфармацыйна-аналітычны цэнтр, той самы, які калісьці ўзначальваў яе бацька.

Малодшая дачка Інга таксама скончыла Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт, вучылася завочна.

Ёй 30 гадоў. Цяпер яна калега сваёй маці, працуе ў інфармагенцтве БелТА. Замужам з 2011 года, мае сына.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць