Уладзімір Пуцін застаўся задаволены сваімі перамовамі з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў журналістам, піша БелТА
«Мне здаецца, праца ў нас атрымалася», - сказаў ён па выніках перамоваў.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што запрасіў беларускага кіраўніка ў Сочы і для перамоваў, і для таго, каб даць яму «магчымасць крыху адпачыць, пакатацца (на лыжах) на схілах і, можа быць, пагуляць у хакей».
Каментары