У выдавецте «Папуры» выйшла кніга зборнік апавяданняў удзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка» з назвай «(Ня)чысты Мінск». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў, паведамляе bellit.info

Усе апавяданні так ці інакш звязаныя з Менскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Менскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з’явамі… Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
Упершыню кніга выйшла на расейскай мове і стала надзвычай папулярнай.
Аўтары: Кацярына Гліністая, Алёна Кучынская, Настасся Гарбачова, Аляксандра Гарачка, Ія Палікарпава-Гілевіч, Кацярына Стрынгель, Ганна Асокіна, Віка Малікава, Ануша Захарэвіч, Кацярына Тэн, Таццяна Блохіна, Мар’яна Дуброўская, Алеся Лісоўская, Ніка Айкан, Яўгенія Ляхавец.
Пераклад з расейскай мовы зрабілі: Ірына Зінкевіч, Паліна Грыб, Яна Уладыка і Наталля Давыдоўская.
28 траўня ў Менску адбудзецца прэзентацыя збоніка «(Ня)чысты Мінск», дзе можна будзе сустрэцца з аўтаркамі таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка Пісьменніка».
У праграме абяцаюць містучную атмасферу і знаёмства з таямніцамі сталіцы, батлейку «Дом з марамі», музычнага госця, розыгрыш прызоў і аўтограф-сэсію з аўтаркамі кнігі і прагляд фільму «Чорны замак»
Месца: кінатэатр Піянер, Менск, вуліца Энгельса, 20
Час: 28 траўня (серада), 19:00
Уваход: 12 руб, абавязковая рэгістрацыя па спасылцы
Купіць кнігу можна ў менскай кнігарні «Параграф 45» і на сайце Oz.by.
За ілюстрацыі і вокладку адказвала Ганна Дзюкава.
Каментары