Улада22

Падарунак на Новы год

Указам прэзідэнта захаваны дзейны парадак увозу індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў з Расіі.

Указам № 703 ад 24 снежня Аляксандр Лукашэнка зняў абмежаванне па перыядзе дзеяння вызвалення ад мытнага афармлення і абкладання мытнай пошлінай (зборамі) пры ўвозе ў Беларусь тавараў з Расіі ў дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў
— плацельшчыкаў адзінага падатку, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, захаваны дзейны парадак выплаты ПДК у фіксаванай суме ІП — плацельшчыкам адзінага падатку па ўвезеных імі ў Беларусь з Расіі таварах без адпаведных дакументаў.

Адначасова ўзмоцнена адказнасць ІП, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, за дзейнасць без атрымання спецдазволаў (ліцэнзій) або нявыплату гэтага падатку і (або) ПДК у фіксаванай суме.

"У мэтах выраўноўвання падатковай нагрузкі" ІП і арганізацый павялічаны максімальныя значэнні базавых ставак адзінага падатку па ўсіх катэгорыях населеных пунктаў.

Канкрэтныя стаўкі падатку ў залежнасці ад відаў тавараў (работ, паслуг), што рэалізуюцца ІП, месца ажыццяўлення дзейнасці і іншых умоў устанаўліваюцца абласнымі і Мінскім гарадскім саветамі дэпутатаў.

У гэтых жа мэтах указам прадугледжваецца павелічэнне павышальнага каэфіцыента з 1,5 да 2, які выплачваецца ІП, калі яны рэалізуюць тавары, не вырабленыя ў Беларусі.

У выпадку атрымання ІП выручкі, якая перавышае дваццаціразовую суму адзінага падатку, падлічаную за адпаведны каляндарны месяц, з сумы такога перавышэння будзе падлічвацца даплата падатку ў памеры 10%.

Для забеспячэння паўнаты выплаты падаткаў у бюджэт з 1 студзеня 2009 года скарачаецца сфера прымянення сістэмы выплаты адзінага падатку шляхам выключэння з пераліку відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх ІП і іншыя фізічныя асобы выплачваюць адзіны падатак, і базавых ставак адзінага падатку, рознічнага гандлю запаснымі часткамі да аўтамабіляў. Пералік дапоўнены такімі відамі дзейнасці, як "Прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання" і "Перагон аўтамабіляў".

Вызначаны пералік відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца рэгістрацыя фізічных асоб у якасці ІП.
Гэта паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, драбленні зерня, выпасе жывёлы, рэпетытарству, чыстцы і ўборцы жылых памяшканняў, дзённым доглядзе за дзецьмі.

Гэтыя віды дзейнасці могуць ажыццяўляцца фізічнымі асобамі па заяўленчым прынцыпе без дзяржрэгістрацыі ў якасці ІП, а для спрашчэння падаткаабкладання такія фізічныя асобы аднесены да плацельшчыкаў адзінага падатку. Мінімальная базавая стаўка адзінага падатку па названых у пераліку відах дзейнасці "прадугледжана ў нязначных памерах, што разам з заяўленчым прынцыпам ажыццяўлення дзейнасці будзе садзейнічаць вываду "з ценю" і прыцягненню да падаткаабкладання асоб, якія ажыццяўляюць цяпер сваю дзейнасць нелегальна без выплаты падаткаў".

Для ўрэгулявання парадку выплаты падатку пры адначасовым ажыццяўленні рознічнага гандлю праз гандлёвыя аб'екты і з выкарыстаннем інтэрнета
прадугледжваецца выплата для інтэрнет-магазінаў адзінага падатку як па асобным гандлёвым аб'екце.

Пераход ІП на агульны парадак падаткаабкладання і наадварот будзе ажыццяўляцца без падачы ў падатковы орган заявы.

Дакумент прыняты 23 снежня па выніках нарады па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць