Здарэнні55

Стала вядома, за што менавіта судзяць фанатаў мінскага «Тарпеда»

У Мінскім абласным судзе ў трэці раз сталі разглядаць справу трох фанатаў мінскага «Тарпеда», якіх затрымалі ў жніўні 2017 года пасля бойкі ў Стаўбцоўскім раёне.

Абвінавачаных завуць Уладзімір Лішык (34 гады), Міхаіл Мяцельскі (33) і Яўген Базылёў (31). Лішык нідзе не працаваў на момант затрымання, Базылёў быў банкаўскім работнікам, а Мяцельскі — працаваў токарам на СТА. У апошняга з затрыманых ёсць жонка і дзіця.

Пракурор агучыў версію абвінавачання. «Заўважыўшы «Мэрсэдэс» на трасе, Лішык, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і пад дзеяннем наркатычных сродкаў, кінуў у аўто шкляную бутэльку і «прымусіў кіроўцу спыніцца». А пасля прыпынку нанёс аднаму з пацярпелых не менш двух удараў фальшфеерам і кінуў запаленую піратэхніку ў салон аўто. Разам з Базылёвым яны трымалі заднія дзверы машыны, не даючы пацярпелым выйсці», — піша партал tut.by.

Мяцельскі ж у сваю чаргу акурат і заўважыў гэты «Мерсэдэс» і «шляхам просьбаў і пераконванняў схіліў да злачынства». У выніку двое мужчын атрымалі апёкі І і ІІ ступені.

Паводле апошняга прысуду Лішык атрымаў 9 гадоў зняволення, Базылёў — 8,5, а Мяцельскі — 5,5. Пасля яны абскардзілі прысуд, што прывяло да пераразгляду справы.

З фанатамі «Тарпеда» салідарызаваліся ультрас Беларусі, а таксама суседніх краін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць