Здарэнні

За лжывы данос аб крадзяжы 50 даляраў жыхарцы Вілейкі пагражае тры гады турмы

hrodna.life

Міліцыя падазрае 29-гадовую жыхарку Вілейскага раёна ў загадзя лжывым даносе. Жанчына заявіла, што ў яе скралі 50 даляраў ЗША.

Першы намеснік начальніка Вілейскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітры Сухоцкі распавёў mlyn.by:

— Жанчына ў Вілейцы наймала кватэру. На пару месяцаў затрымала аплату арэнды. Гаспадар, не спадзеючыся, што кватэранаймальніца з ім разлічыцца, вырашыў яе выселіць. У адплату жанчына набрала нумар 102 і заявіла, што на падаконніку найманай кватэры пакінула 50 долараў ЗША. Нібыта пасля візіту гаспадара долары зніклі, а ключы ад кватэры былі толькі ў яго.

Па словах Дзмітрыя Сухоцкага, аператыўныя работнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, пераканаліся, што дзверы ў кватэру не ўзламаная, замок таксама цэлы. У выніку высветлілася, што ніякіх долараў гаспадар не браў, а жанчына ўсё гэта прыдумала.

Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле «Загадзя лжывы данос аб здзяйсненні злачынства».

За гэта па прыгаворы суда можна атрымаць штраф ці арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць