Улада1919

Лукашэнка: Супрацоўніцтва з Захадам выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў Расіі. Нам што, пад плінтус схавацца?

president.gov.by

Хоць лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам яшчэ не растаў, Беларусь паспяхова наладжвае дыялог з Еўропай. Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам урада і найвышэйшымі дзяржаўнымі органамі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

— Растуць інвестыцыі, павялічылася дадатнае сальда ў гандлі, развіваюцца кантакты. Мінулы год стаў рэкордным па аб'ёме супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Ён адзначыў, што напярэдадні падчас перамоваў з кіраўніцтвам ЕБРР былі дасягнуты істотныя дамоўленасці па крэдытаванні: «І не пад 9%. Па найважнейшых напрамках: рэканструкцыі, мадэрнізацыі, будаўніцтве новых аб'ектаў у Беларусі — вада, масты, дарогі.

«Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў, — падкрэсліў Лукашэнка. — Брусэль падоўжыў дзеянне хай сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мер. Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Яны ж не маюць ніякага значэння практычна, акрамя сімвалічнага. «Таргуецца» з намі нават па дробязях ЕС, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, да гэтага часу няма дакладных юрыдычных рамак ўзаемадзеяння», - сказаў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што ЕС у гэты ж час мае такія пагадненні з Расіяй і іншымі постсавецкімі краінамі. «Дарэчы, Расія вельмі прасунутая ў адносінах з Еўрасаюзам, Амерыкай і НАТА. І мы ж за гэта Расію не папракаем. Мы шукаем у гэтых пагадненнях сваю карысць. Мы не тарпедуем, не перашкаджаем, спрыяем. Думаю, сапраўды гэтак і Расія павінна паступаць, падтрымліваючы нас. Не на словах, а на справе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падкрэсліў, што Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім найбуйнейшым партнёрам — Еўрасаюзам.

president.gov.by

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, «Усходняе партнёрства» набывае прагматычны характар, у ім з'яўляецца больш цікавых для Беларусі праектаў. «Гэта супрацоўніцтва на Захадзе сёння выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў нашага галоўнага партнёра - Расійскай Федэрацыі (у асобных палітыкаў). Пытаемся, чаго вы істэрыце? Нашу прадукцыю на рынак не пускаюць, нахлебнікамі абзываюць, выштурхваюць, ціснуць, дзе толькі можна. Нам што, схавацца пад плінтус і там сядзець?!» — задаў рытарычнае пытанне беларускі кіраўнік.

«Калі перад намі закрываюць дзверы — адныя, другія, трэція, - мы шукаем чацвёртыя. Для таго, каб нармальна існавала дзяржава. І нават пры гэтым ніхто нас не можа папракнуць, што мы нібыта кудысьці павярнуліся. Нам нікуды не трэба паварочвацца. Мы ў такой сітуацыі, што нам трэба пастаянна круціць галавой, бо знаходзімся ў эпіцэнтры падзей — у цэнтры Еўропы, — сказаў кіраўнік краіны. — І нам трэба жыць, адказваць за 10 млн чалавек. Навошта нам шукаць шчасце на краі свету, калі б былі нармальныя эканамічныя стасункі з Расеяй, калі б мы маглі (як мы жалезабетонна дамовіліся ў Саюзнай дзяржаве, у ЕАЭС) свабодна гандляваць, перамяшчаць тавары, маглі перамяшчацца людзі, атрымліваць паслугі, нас не абражалі? Навошта нам шукаць нейкае шчасце невядома дзе?»

Што да ўзаемадзеяння з ЕС, найбліжэйшымі задачамі Аляксандр Лукашэнка назваў падпісанне з Еўрасаюзам прыярытэтаў партнёрства і пагадненняў па рэадмісіі і спрашчэнні візавых працэдур. «Аднак еўрапейцы павінны разумець, што любыя чужыя нашаму народу ідэі і размены на шкоду нацыянальным інтарэсам для нас абсалютна непрымальныя», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць