У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці аўтамабіль Audi вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Пра гэта паведаміла суполка Укантакце «На Янаўскай хвалі» са спасылкай на інфармацыю відавочцаў.

Фота: На Янаўскай хвалі / vk.com
Інцыдэнт адбыўся на закругленні дарогі Р144 Іванава - гр. Украіны.
Як паведамілі БелТА ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, пацярпелі тры чалавекі. кіроўца і два пасажыры. Яны шпіталізаваныя.

Фота: Небяспечны Брэст / vk.com

Фота: Небяспечны Брэст / vk.com

Фота: Небяспечны Брэст / vk.com
Каментары