Эканоміка1515

Следам за яблыкамі Расія можа забараніць увоз з Беларусі клубніцаў і шампіньёнаў

Фота media-polesye.by

Рассельгаснагляд не выключае ўвядзення забароны на ўвоз клубніцаў, шампіньёнаў і пекінскай капусты з Беларусі ў Расію. Пра гэта ТАСС паведаміў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

«Мы далей разглядаем іншыя віды прадукцыі, нехарактэрныя для Беларусі. Мы вымушаны такія меры прадпрымаць. І далей разглядаем клубніцы, пекінскую капусту, шампіньёны», - сказаў ён.

Данкверт адзначыў, што рашэннем Еўразійскай камісіі Рассельгаснагляду было забаронена весці рэестр прадпрыемстваў-вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі з улікам вырабленых імі аб'ёмаў, у выніку чаго расійскае ведамства не валодае інфармацыяй аб рэальна вырабленай прадукцыі. Па словах кіраўніка ведамства, падчас праверкі Рассельгаснаглядам было ўстаноўлена, што аб'ём рэальна пастаўляемай з Беларусі ў Расію шампіньёнаў ў два разы перавышае афіцыйна зарэгістраваны аб'ём гэтай прадукцыі для паставак у Расію.

«Мы будзем далей распаўсюджваць гэтыя абмежаванні, таму што гэта прадукцыя невядомага фітасанітарнага статусу», - падкрэсліў ён.

Данкверт таксама паведаміў аб тым, што на 15 красавіка намечана сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі. «Я думаю, што мы скарыстаемся гэтым выпадкам, каб гэтае пытанне абмеркаваць», - сказаў на заканчэнне ён.

Раней сёння Рассельгаснагляд паведаміў аб увядзенні з 12 красавіка абмежаванні на пастаўкі ў Расію яблыкаў і груш з Беларусі.

Расія забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі

Каментары15

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць