Амаль тры сотні вайскоўцаў, а таксама 4 танкі і 25 баявых машын пяхоты (БМП) 23 красавіка прыбудуць з Францыі ў Эстонію ў рамках місіі НАТА па ўзмацненні ваеннай прысутнасці альянсу ў краінах Балтыі і Польшчы (FRA-EFP LYNX). Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы французскага пасольства ў прыбалтыйскай рэспубліцы.
Адзначаецца, што вайскоўцы і тэхніка будуць дыслакавацца ў горадзе Тапа, які знаходзіцца прыкладна ў 140 кіламетрах ад расійскай мяжы.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары