Грамадства1111

Марзалюк прапанаваў Лукашэнку ўвесці ў Беларусі Дзень дзяржаўнасці — 5 чэрвеня

Гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк пасля паслання кіраўніка дзяржавы звярнуўся да яго з пытаннем.

«Без сумневу, самае галоўнае свята ў Беларусі — Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Але, як вы адзначылі [ў пачатку паслання], гісторыя беларускай дзяржаўнасці налічвае больш за тысячагоддзе. Таму самым старажытным і слаўным дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі нашай краіны было Полацкае княства. І скандынавы, і ў Заходняй Еўропе ведалі тры часткі Гардарыкі (як яны называлі Усходнюю Еўропу) з трыма сталіцамі: Кіевам, Ноўгарадам і Полацкам».

«У гэты юбілейны год, 25-годдзя Канстытуцыі і формы прэзідэнцкага праўлення, зусім нядаўна ў Бабруйску пры земляных работах мы набылі рэальны знак той вялікай суверэннай улады — хутчэй за ўсё, мы знайшлі шлем Ізяслава Полацкага», — працягнуў Марзалюк.

«Шлем цяпер на рэстаўрацыі, а калі мы скончым, то зможам з гонарам выстаўляць яго і ганарыцца. У сувязі з тым, што малой радзімай усіх беларусаў, па сутнасці, з'яўляецца Полацк, горад, «з якога пачынаўся свет», як вы лічыце - ці дарэчы ўвесці Дзень беларускай дзяржаўнасці? І святкаваць яго 5 чэрвеня».

Гэтую дату ён патлумачыў тым, што 5 чэрвеня - дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, якая была полацкай князёўнай, з'яўляецца «святой патронкай Беларусі» і ёй ушаноўваюць як праваслаўныя, так і каталікі.

«Скажу шчыра, у мяне няма на гэты конт меркавання. Гэта некалькі нечакана для мяне, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я не чытаў [пра гэтую знаходку]. Мне трэба вельмі сур'ёзна падумаць».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць