У сувязі з дэвальвацыяй нацыянальнай валюты, што адбылася ў пачатку гэтага года...
У сувязі з дэвальвацыяй нацыянальнай валюты, што адбылася ў пачатку гэтага года, аператар сотавай сувязі ЗП «Велком» прыняў рашэнне аб павышэнні тарыфаў на 18% па ўсіх тарыфных планах velcom і «Прывет» з 15 лютага 2009 года.Пра гэта паведаміла прэс‑служба кампаніі.
Зменіцца і кошт дадатковых і спецыяльных паслуг. Як тлумачаць у прэс‑службе, тарыфы павышаюцца без уліку падаткаў і акругляюцца да рубля паводле правілаў акруглення. Перадаплата пры падключэнні да velcom і кошт камплекта «Прывет» захаваецца на цяперашнім узроўні.
«Пасля дакладнага аналізу ўзрослых расходаў кампаніі мы павялічваем тарыфы толькі на 18%. Такім чынам, ЗП «Велком» бярэ на сябе частку расходаў, звязаных з аднамомантнай дэвальвацыяй курсу нацыянальнай валюты. Гэтае павышэнне дазволіць забяспечыць прадастаўленне паслуг ЗП «Велком» на ранейшым узроўні і інвеставанне ў развіццё кампаніі, яе будучыню», — гаворыцца ў паведамленні.
Зазначаецца таксама, што быў выпрацаваны «максімальна празрысты і зразумелы для абанентаў прынцып змены цэн». Механізм разліку карэкціроўкі тарыфаў апублікаваны на сайце www.velcom.by.
Паводле вынікаў трэцяга квартала 2008 года velcom паведамляў пра 3,52 млн. сваіх абанентаў.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары