Грамадства66

Памёр хірург Валерый Стасевіч

Выбітны беларускі лекар-хірург і навуковец Валеры Мікалаевіч Стасевіч раптоўна пайшоў з жыцця 4 мая 2019 года.

Нарадзіўся 24 красавіка 1949 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Падлеткам застаўся без бацькі (Стасевіч Мікалай Спірыдонавіч трагічна загінуў), быў старэйшым сынам. Маці, Стасевіч Кацярына Іосіфаўна, гадавала яшчэ і малодшых Віктара і Кацярыну.

З залатым медалём Валеры Стасевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў у Віцебскі медінстытут, які скончыў у 1972 годзе. Лекарскую кар’еру пачынаў ва Ухвальскай участковай бальніцы Крупскага раёна Мінскай вобласці. За некалькі гадоў зрабіўся аўтарытэтным спецыялістам, займаў пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення і намесніка галоўнага лекара Крупскай раённай бальніцы. У 1979 годзе датэрмінова і з выдатнай адзнакай скончыў клінічную ардынатуру ў Беларускім Дзяржаўным інстытуце ўдасканальвання лекараў. З 1979 года працаваў загадчыкам аддзялення хірургіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы і неўзабаве дасягнуў прафесійнага прызнання на гэтым узроўні — абараніў дысертацыю па тэме «Рэканструкцыя, ятрагенна пашкоджаных, жоўцявыводных шляхоў» і з 1989 года на клінічнай і выкладчыцкай працы на кафедры хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Пазней, з 1999 года, дэкан хірургічнага факультэту гэтай навучальнай установы. З 2004 года працаваў на кафедры ваенна-палявой хірургіі вайскова-медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. Актыўную выкладчыцкую і навуковую дзейнасць завяршыў у 2012 годзе на пасадзе прафесара памянёнай кафедры. З 2012 года і да апошніх дзён займаўся арганізацыйнай і кансультацыйнай работай у медыцынскім цэнтры «Конфідэнс».

Выгадаваў сына і дачку. Сын, як і бацька, лекар-хірург. Дачка — спецыяліст ІТ-галіны.

Летась, у 2018 годзе, пры трагічных акалічнасцях, адышла ягоная жонка Леакадзія. Ён цяжка перажываў гэтую страту і не здолеў яе пераадолець. Сэрца Доктара спынілася…

Развітанне з Валерыем Мікалаевічам Стасевічам адбудзецца 8 мая 2019 года з 10:00 да 12:00 ў памяшканні жалобнай залы на Паўночных могілках Мінска.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць