Здарэнні1515

Скандал у Пухавічах: маладая мама «скрала» сваё дзіця з садка і абвінаваціла выхавацельку

Здарылася ўсё 11 мая. Жанчына забрала дзіця, а пасля вярнулася і пачала скандаліць, што яе дачка прапала і выхавальніца не глядзіць дзяцей.

Першым на гісторыю звярнуў увагу партал «Анлайнер», з якім звязалася дачка выхавальніцы. Жанчына паведаміла, што яе 52-гадовая мама пасля скандалу адчула сябе кепска. Ёй давялося выклікаць доктара, была пагроза інсульта.

«Наша Ніва» звязалася з Вольгай, той самай маладой мамай, якая ўчыніла скандал.

Вольга з дачкой

«Я ніякага плану не мела. Выхавальніца нярэдка пакідала дзяцей без нагляду, так пісалі нашыя мамы ў агульным чаце. Я прыйшла, дзіця выйшла да мяне. І мне стала цікава, ці заўважыць выхавальніца, што мая дачка выйшла. Я апранула дачку, завяла дадому і зразумела, што дзіця можа забраць хто заўгодна, — расказвае Вольга. —

Тады я пакінула дачку са сваёй мамай, вярнулася ў садок і запыталася: дзе дзіця?

Выхавальніца пачала бегаць і шукаць дзіця. Бачыць, што рэчаў няма, кажа: не ведаю, забралі. Хто забраў? Не ведаю, кажа.

Я выклікала загадчыцу. Тая пачала высвятляць, прапанавала глядзець відэакамеры. Тады я прызналася, што сама забрала дачку, паведаміла, што за дзецьмі сочаць кепска.

Выхавальніца зрабіла вінаватай няньку, якой ужо і не было ў той час на працы. І на мяне напісала заяву ў міліцыю. Міліцыя казала, што я, маўляў, крычала, усіх напалохала. Але ж за гэта заявы ў міліцыю не пішуць?

Зараз праблемы ў нянькі, якая ні ў чым не вінаватая, яна добры работнік. Я цяпер хачу паехаць у аддзел адукацыі і расказаць сваю праўду».

Праўда, у садку кажуць, што раней ніякіх канфліктаў з выхавальніцай у бацькоў не было. І ў дзень здарэння ўсё адбылося інакш.

«Дачка Вольгі разам з іншымі дзецьмі сядзела за сталом і малявала. Выхавальніца пабачыла ў акенца, што мама дзіцяці ідзе ў садок. Выхавальніца сядзела паўбокам і пабачыла краем вока, што мама моўчкі адчыніла дзверы, а дзіця пабегла да яе. Жанчына не віталася і не развітвалася, гэтак жа ціха дзверы зачыніліся.

Праз 15 хвілін Вольга вярнулася з крыкамі. Пайшла да загадчыцы, патрабавала, каб выхавальніцу звольнілі. Але загадчыца адказала, што звальняць няма за што», — кажуць супрацоўнікі садка.

Тая выхавальніца, як кажуць, ужо звольнілася з працы — нібыта па ўласным жаданні.

Ці дакладная гэта інфармацыя, пакуль невядома — загадчыца садка Настасся Лукашонак кідае слухаўку і прымушае падначаленых адказваць, што яна нібыта з’ехала па справах. 

Каментары15

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вакол 19‑гадовага беларуса ўтварылі ўжо трэцяе «экстрэмісцкае фармаванне»1

Над Гомелем проста цяпер кружляе шахед21

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць