Свет1212

У Маскве забіты вядомы адвакат Станіслаў Маркелаў

Маркелаў бараніў сям'ю чачэнцаў Кунгаевых. Апроч таго, ён у свой час бараніў у Маскве Ю.Іванюковіча, які напісаў на шыльдзе беларускага пасольства «Жыве Беларусь» і «БТ хлусіць!», а таксама нашых суайчыннікаў, што асудзілі на 9 гадоў за кантрабанду таблетак ад кашлю.

Маркелаў бараніў сям'ю чачэнцаў Кунгаевых. Апроч таго, ён у свой час бараніў у Маскве Ю.Іванюковіча, які напісаў на шыльдзе беларускага пасольства «Жыве Беларусь», а таксама нашых суайчыннікаў, што асудзілі на 9 гадоў за кантрабанду таблетак ад кашлю.

Станіслаў Маркелаў быў забіты ў панядзелак сярод дня ў самым цэнтры горада — каля дома №1 на вуліцы Прачысценка, паведаміў журналістам кіраўнік маскоўскага ўпраўлення Следчага камітэта пры пракуратуры Расіі Анатоль Багмет. Ён не выключыў, што забойства адваката звязана з яго прафесійнай дзейнасцю.

У інтэрвію радыё «Эхо Москвы» бацька забітай дзяўчыны Віса Кунгаеў паведаміў,

што апошнім часам на адрас Маркелава паступалі шматлікія пагрозы.

Маркелаў быў забіты стрэлам у галаву з пісталета з глушыльнікам.
Ён вяртаўся з прэс-канферэнцыі, прысвечанай справе Буданава, дзе заявіў, што падасць скаргу ў Страсбур.

Пры нападзенні на адваката была паранена дзяўчына — паводле папярэдніх звестак, журналістка «Новой газеты». Яна дастаўлена ў бальніцу з агнястрэльным раненнем галавы.

Увечары Настасся Батурава памерла.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Right Watch паставіла забойства Станіслава Маркелава ў адзін шэраг з забойствам журналісткі Ганны Паліткоўскай.

* * *

Станіслаў Маркелаў прадстаўляў інтарэсы пацярпелых ў гучнай справе аб забойстве чачэнскай дзяўчыны Эльзы Кунгаевай.

Вінаватым у забойстве быў прызнаны палкоўнік Юры Буданаў. Ён быў асуджаны на 10 год пазбаўлення волі, і ў мінулы чацвер суд задаволіў яго хадайніцтва аб умоўна‑датэрміновым вызваленні (УДВ).

Станіслаў Маркелаў апратэставаў рашэнне пра УДВ.

Бі-Бі-Сі

***

Станіславу Маркелаву было 34 гады. Ён узначальваў Інстытут вяршэнства права, ладзіў праваабарончыя семінары, прыяжджаў з лекцыямі, у тым ліку, паведамляецца, што ў Мінск.

Маркелаў у розны час бараніў інтарэсы сваякоў ахвяраў «Норд-Оста», чачэнцаў, што пацярпелі ад рук супрацоўніка Ханты-Мансійскага АМОНу, галоўнага рэдактара газеты «Химкинская правда» Міхаіла Бекетава, якога летась зверскі збілі невядомыя, і сем'яў антыфашыстаў і мігрантаў, што загінулі ад рук маскоўскіх скінхедаў.

***

Станіслаў Маркелаў бараніў увосень 2007 г. у Басманным судзе расійскай сталіцы беларуса Юрася Іванюковіча,
які абвінавачваўся ў тым, што чорным маркерам напісаў на шыльдзе беларускага пасольства «Жыве Беларусь!!!» і «БТ хлусіць!!».

Адвакат Маркелаў настойваў на тым, што ўчыненыя маладым чалавекам дзеянні не маглі кваліфікавацца інакш як адміністратыўнае правапарушэнне.

Станіслаў Маркелаў таксама бараніў беларусаў, якіх асудзілі ў Маскве на 9 гадоў за кантрабанду таблетак ад кашлю.

***

Справа Буданава

Улетку 2003 г. Буданаў быў прызнаны вінаватым у забойстве чачэнкі 18-гадовай Эльзы Кунгаевай, якое адбылося ўвесну 2000 году.

31 снежня 2002 г. ваенны суд прызнаў Буданава ненармальным у момант здзяйснення злачынства, вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці і направіў на мрымусовае лячэнне.

Але 28 лютага 2003 году Вярхоўны суд адмняіў гэта рашэнне і вярнуў справу ў Паўночна‑Каўказскі акруговы ваенны суд, які прызнаў Буданава вінаватым у выкраданні і забойстве дзяўчыны і прысудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі, пазбавіўшы яго таксама звання палкоўніка і дзяржаўных узнагарод.

Буданаў быў у зняволенні 8,5 гадоў.

Суд чатыры разы адхіляў яго хадайніцтвы аб умоўна‑датэрміновым вызваленні.

Палкоўнік Буданаў, дарэчы, таксама абвінавачваўся ў згвалтаванні Эльзы Кунгаевай, але потым абвінавачанне было з яго знята. Згвалтаванне (дакладней здзек з мёртвага цела) узяў на сябе шараговец Аляксандр Ягораў, які быў потым амніставаны (ён на судзе заявіў, што рабіў гэта з дапамогай сапёрнай рыдлёўкі, хоць ні да гэтага, ні пасля ніякіх псіхічных адхіленняў у яго не было заўважана).

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць