Улада1919

КДБ вербуе праз vkontakte.ru

але па палітычных матывах. Два супрацоўнікі КДБ у панядзелак спрабавалі завербаваць студэнта‑першакурсніка БДУІРа Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналогіі».

але па палітычных матывах. Два супрацоўнікі КДБ у панядзелак спрабавалі завербаваць студэнта‑першакурсніка БДУІРа Паўла Ляшковіча, які навучаецца на факультэце «Інфармацыйныя тэхналогіі».

«А 12 мяне выклікалі ў дэканат. У кабінеце ў той момант знаходзіліся два невядомых мне чалавекі. Праз нейкі час дэкан выйшаў, пакінуўшы мяне з імі. Яны сказалі, што з КДБ, але не прадставіліся. Цікавіліся маімі паездкамі ў Польшчу, Украіну. Пыталіся, ці ўваходжу я ў якія‑небудзь апазіцыйныя арганізацыі.

Пасля яны зайшлі на маю старонку на сайце vkontakte.ru. Паказалі, што ў маіх сябрах знаходзяцца апазіцыянеры, як Павел Батуеў, некаторыя іншыя»
, — кажа П.Ляшковіч.

Потым хлопцу прапанавалі напісаць заяву аб супрацоўніцтве.

«Перад мной паставілі выбар, альбо працую на іх, альбо «такія дурні нашаму ўніверсітэту не трэба». Нават далі мне мянушку «Арцём». Абяцалі дапамагаць матэрыяльна», — кажа студэнт.

Ляшковіч быў вымушаны падпісаць паперы. «Яшчэ мяне абавязалі ў панядзелак напісаць заяву на ўступленне ў «Малады фронт». Прычым, я спачатку павінен быў адаслаць аднаму з куратараў, а ўжо потым у саму арганізацыю», — гаворыць хлопец. Кадэбісты прасілі не разгалошваць змест гутаркі.

За шырмай абвешчанай «лібералізацыі» падобныя выпадкі адбываюцца па ўсёй краіне. На «прафілактычныя гутаркі» на мінулым тыдні выклікалі студэнта Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Алега Пронскага, у Салігорску — навучэнца эканамічнага тэхнікуму Іллю Кавалея.

Гэта толькі тыя выпадкі, калі пайшоў розгалас. На яго наважваюцца не ўсе — баяцца страціць месца вучобы. Хаця ў падобных сітуацыях ратуе акурат публічнасць. Паводле закону, супрацоўніцтва з спецслужбамі добраахвотнае, — падкрэсліваюць юрысты-праваабаронцы. — Акрамя таго, палюючы на палітычных актывістаў, супрацоўнікі спецслужбаў займаюцца неўласцівымі функцыямі: яны абслугоўваюць інтарэсы не дзяржавы, а палітычнай групоўкі, што трымае ўладу, — кажуць юрысты.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць