Улада11

Даляр амаль дасягнуў мяжы ў 2 700 рублёў

Расійскі рубель у абменных пунктах вярнуўся на снежаньскія пазіцыі. Яго зноў купляюць па 70,00 - 79,00 беларускіх.

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі 23 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 10 рублёў і склаў 2.695 рублёў.

Такім чынам за тыдзень курс даляра вырас на 40 рублёў (з 2 655 рублёў да 2 695, штодня прыбаўляючы на таргах па 10 рублёў).

У еўра на гэтым тыдні найбольшыя хістанні.

На панядзелак яго курс быў устаноўлены на ўзроўні 3 507 рублёў 79 капеек, у аўторак дасягнуў максімуму гэтага тыдня – 3526,37, а потым рэзка пайшоў уніз. На сераду яго курс быў устаноўлены ў памеры 3451 рубель 44 капейкі, затым два дні запар ён павышаўся.

На сёння яго курс быў устаноўлены на ўзроўні 3 494 рублёў 53 капейкі. А на суботу, 24 студзеня, Нацбанк устанавіў курс еўра ў 3 460 рублёў 92 капейкі. Такім чынам падзенне за дзень склала 33 рублі 61 капейку.

Наогул найвышэйшы курс еўра ў Беларусі быў ад 2 да 5 студзеня – 3 703 рублі.

***

На заўтра курс расійскага рубля ўстаноўлены на ўзроўні 81 рубель 93 капейкі, за дзень ён прыбавіў 7 капеек.

У пунктах абмены валюты становішча рубля куды горшае.

Ён вярнуўся, прынамсі яго пакупка ў насельніцтва, на снежаньскія пазіцыі.
Купляюць яго па 70,00-79,00 беларускіх, прадаюць па 81,30--84,00. Так, 23 снежня яго можна было здаць па 75,00-79,00, а набыць ад 78 беларускіх.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць