Грамадства1111

Першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ наведаў родную вёску. Праз 76 гадоў пасля ад’езду

Джон Мішук у Налібаках
Джон Мішук у Налібаках.

Джону (Яну) Мішуку, першаму ўраджэнцу Беларусі, які згуляў у паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе, 79 год. У вайну немцы спалілі ягоную родную вёску Налібакі. Далей былі эміграцыя ў Канаду і шлях да НХЛ. У чэрвені хакеіст-легенда ўпершыню прыехаў на радзіму, піша Радыё Свабода.

Вёску спалілі, сям’ю вывезьлі ў Нямеччыну

Цяпер на месцы, дзе стаяла хата Джонавых бацькоў, — чыстае поле. У 1943 годзе немцы вёску спалілі, а жыхароў вывезьлі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пра тыя часы Джон мала што памятае: яму было тры гады.

«Наша сям’я страціла ўсё, — кажа Джон. — Гэта быў іх дом. Нас выгналі з фэрмы, а вёску спалілі дашчэнту».

Пераезд у Канаду, захапленьне хакеем

Пасьля вайны сем’і зь нямецкіх лягераў пераяжджалі ў Канаду. Такая была гісторыя і ў Джонавай сям’і. Спачатку ў 1950 годзе ў Канаду пераехаў бацька Джона, які знайшоў там працу на грыбной фэрме. Пасьля ён вярнуўся па астатнюю сям’ю і перавёз усіх у Гэмілтан (Антарыё). Па вайне ў Гэмілтан пераехала і шмат іхніх знаёмых з Налібак.

Джон прызнаецца, што пачаў гуляць у хакей даволі позна па мерках Канады — у 10 год.

«Як і любое іншае дзіця, я штодня коўзаўся на каньках па лёдзе, — распавядае Джон. Маці звычайна гнала мяне з коўзанкі кожны дзень: «Гэй, вяртайся дахаты!»».

Джон з дачкой Мэры і ўнучкай Гэйлі
Джон з дачкой Мэры і ўнучкай Гэйлі.

Хлопец з Налібак — у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету

У 13 год Джон пачаў гуляць за мясцовыя юніёрскія клюбы, а яшчэ праз 7 год дэбютаваў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету — НХЛ — у складзе амэрыканскай каманды Detroit Red Wings.

У наступныя 7 год абаронца Мішук правёў 237 гульняў (7 галоў, 39 перадач) у складзе чатырох камандаў Нацыянальнай хакейнай лігі — апроч Дэтройта, гэта Chicago Black Hawks, Philadelphia Flyers і Minnesota North Stars. Ён таксама згуляў больш за 200 матчаў у іншай прафэсійнай хакейнай лізе WHA, зь якой у 1970-х беспасьпяхова спрабавалі зрабіць канкурэнта НХЛ.

У 37 гадоў Джон сышоў з прафэсіянальнага хакею. Пасьля выступаў у клюбе вэтэранаў.

«Я гуляў проста дзеля прыемнасьці да 60 гадоў, таму што вельмі сумаваў па хакеі», — кажа Джон.

Дачка Джона Кэтлін паказвае архіўнае фота свайго бацькі
Дачка Джона Кэтлін паказвае архіўнае фота свайго бацькі.

Бізнэс на фаст-фудзе

У пасьляспартовым жыцьці ўраджэнец Налібак пайшоў у бізнэс. Спачатку працаваў у Сан-Дыега ў рэстаране хуткага абслугоўваньня Jack In The Box. А ў 1980-м вярнуўся ў Канаду і адкрыў па франшызе рэстаран хуткага абслугоўваньня Tim Horton Donuts — гэтая сетка спэцыялізуецца на каве і пончыках.

У бізнэсе Джон ужо 35 гадоў. Прызнаецца, што «справы ідуць вельмі добра». Цяпер у яго з сынамі чатыры рэстараны.

Джон паказвае на месца, дзе стаяла яго хата
Джон паказвае на месца, дзе стаяла яго хата.

Вяртаньне на радзіму

Вяртаньне на радзіму заняло ў Джона 76 гадоў. У чэрвені ён разам з дочкамі Кэтлін і Мэры і ўнучкай Гэйлі прыехаў у Беларусь на тры дні.

«Гэтую паездку сплянавала мая дачка Кэтлін, за што я ёй вельмі ўдзячны, — кажа Джон. — Для мяне важна было пабываць у месцы, дзе я нарадзіўся. Мы схадзілі на могілкі і ў касьцёл. Я тут усяго пару гадзінаў, але мне вельмі камфортна. Я рады, што вярнуўся ў Налібакі. Я спрабую адчуць душу мясьціны».

У Беларусі ў Джона жыве траюрадны брат Вячаслаў Мішук. У Налібаках засталася хата ягонага бацькі.

«Тут пачаўся наш род, — кажуць сваякі Джона. — Тут жыў і прадзед Джона. Гэта зямля Мішукоў».

Джон у двары хаты, дзе жыў яго прадзед. Тут пачаўся род Мішукоў
Джон у двары хаты, дзе жыў яго прадзед. Тут пачаўся род Мішукоў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША14

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць