Гісторыя33

Што хавае ў сабе найстарэйшы гадзіннік Нясвіжа

Пра 300-гадовы гадзіннік з калекцыі музея-запаведніка «Нясвіж» піша супрацоўніца музея Людміла Жук.

Гэты гадзіннік экспануецца ў Зорнай зале Нясвіжскага палаца. Выраблены ён быў у першай палове ХVІІІ стагоддзя англійскімі майстрамі, якія ўпрыгожылі корпус гадзінніка традыцыйнымі кітайскімі сюжэтамі ў стылі шынуазры.

Корпус нясвіжскага гадзінніка выкананы ў складанай шматслаёвай кітайскай тэхніцы лакавання і разьбы. Элементы дэкору паўтараюць класічныя кітайскія знакі. Пейзажы гор і вады — «шань-шуй» — перадаюць адчуванне велічы і гармоніі свету.

На дзверцах гадзінніка мы бачым водную роўнядзь, над якой узвышаецца гара з квітнеючымі магноліямі — сімвалам жаночай прыгажосці. У цэнтральнай частцы панэлі паказаны невялікі човен, на беразе — фігура рыбака. Тэма рыбнай лоўлі ў Кітаі сімвалізуе працавітасць, урадлівасць і працяг роду. А каля гары выяўленыя дзве качкі — прадвеснікі шчаслівага шлюбу. Іх часта малявалі з лотасамі — сімвалам спакойнага шчасця.

Раслінныя арнаменты і пышныя кветкі ўпрыгожваюць амаль увесь корпус гадзінніка. Архідэя — гэта пабожнасць або дасканаласць, хрызантэма — адпачынак, сліва — жыццёвая сіла і надзейнасць. На бакавой панэлі ўнізе — вялікая фігура жураўля, знак шчасця і ўдачы.

Ёсць сярод сімвалаў і выявы людзей, але выглядаюць яны на фоне прыродных элементаў другасна. У кутах над аркай цыферблата знаходзяцца фігуры мужчын. Адзін з іх мае шаблю, што можна вытлумачыць як ахову, абарону. Другі трымае ў руках кітайскую вынаходку — парасон: сімвал сілы і шляхетнасці.

Цэнтральная частка цыферблата гравіраваная фігурамі птушак і парасткамі. Рымскія лічбы паказваюць гадзіны, арабскія — хвіліны. Над стрэлкамі невялікі секундамер з арабскімі лічбамі, а пад стрэлкамі — каляндар, які паказвае дзень тыдня. У цэнтры аркі — медальён, апраўлены лаўровым вянком з гравіроўкай: William / Bawou / London. Ахоўваюць медальён амфіптэры — паводле сярэднявечнай міфалогіі, крылатыя змеі, якія валодалі мудрасцю, звышнатуральнай сілай і ахоўвалі скарбніцы. Тут змеі ўвасабляюць каштоўнасць і незваротнасць часу, пра якую варта памятаць кожнаму. 

 ***

Шынуазры

(ад французскага chinoiserie — «кітайшчына») — стыль у еўрапейскім мастацтве і інтэр’ерах, стылізаваны пад сярэднявечнае кітайскае мастацтва. У ХVІІІ ст. было модна абстаўляць пакоі як сапраўднымі кітайскімі рэчамі, так і еўрапейскімі карцінамі, шпалерамі, каміннымі экранамі, мэбляй і гадзіннікамі з кітайскімі матывамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць