Спорт

«Гомель» перарваў серыю паразаў

Адзін з лідэраў адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі «Гомель» перапыніў серыю паражэнняў, якая дасягнула чатырох матчаў.

26 студзеня ў Даўгаўпілсе гамяльчане выйгралі ў «Латгале» з лікам 3:2. Менавіта ў дамашнім матчы з гэтым сапернікам 15 студзеня (2:5) для «Гомеля» пачалася паласа няўдач.

У другім паядынку гэтага гульнявога дня ліепайскі «Металургс» перамог жлобінскі «Металург» — 5:2.

Становішча каманд: «Юнацтва» — 105 ачкоў (42 матчы; розніца шайб 162‑73), «Гомель» — 87 (43; 125‑99), «Металург» — 84 (43; 136‑99), «Хімвалакно» — 78 (42; 127‑104), «Керамін» — 71 (39; 130‑96), «Металургс» — 70 (40; 130‑110), «Нёман» — 70 (41; 135‑99), «Віцебск» — 68 (41; 102‑91), «Хімік‑СКА» — 58 (41; 138‑141), «Шыннік» — 48 (38; 99‑119), «Рыга‑2000» — 45 (42; 111‑146), «Огрэ» — 30 (41; 101‑159), «Брэст» — 25 (40; 74‑151), «Латгале» — 25 (41; 79‑162).

У 288 матчах закінута 1.649 шайб, з іх гаспадарамі — 883, гасцямі — 766. Сярэдняя выніковасць склала 5,73 гола за гульню. Гаспадары атрымалі 163 перамогі (17 па булітах, 6 у авертайме) і зведалі 125 паражэнняў (16 па булітах, 8 у авертайме). Найбольш папулярны лік чэмпіянату — 3:2 (42 разы), 4:3 (32) і 4:1 (27).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню60

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню60

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць