Нерухомасць11

85-годдзе адзначае Юрый Градаў — аўтар «Хатыні», праспекта Пераможцаў, парку Купалы і плошчы Коласа

Юрый Градаў. Фота часопіса «Кім быць?»

Заслужаны архітэктар Беларусі Юрый Градаў адзначае 85-годдзе.

У тандэме з іншымі беларускімі архітэктарамі Юрый Градаў працаваў над стварэннем мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (1969), «Прарыў» (1974, ва Ушацкім раёне), «Кацюша» (1966, у Оршы).

Юрый Міхайлавіч Градаў нарадзіўся ў 1934 годзе ў Чарапаўцы Валагодскай вобласці Расіі. У 1958 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, а ў 1960-м пераехаў у Мінск. З 1960 па 1993 год архітэктар працаваў у інстытуце «Мінскпраект». Асноўнымі працамі Градава тут з'яўляюцца рэканструкцыя цэнтра Мінска (праект 1974 года, кіраўнік аўтарскага калектыву), праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы праспекта Машэрава (цяпер праспекта Пераможцаў), рэканструкцыі і добраўпарадкавання Траецкага прадмесця, павільён Рэспубліканскага выставачнага цэнтра Беларусі (1968 год), будынак МУС (1979 год), станцыя метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984 год).

Ён таксама вядомы як аўтар помнікаў Я.Купалу і Я.Коласу ў Мінску (1972 год), помніка М.Гастэлу і яго экіпажу каля Радашковічаў (1976 год, усе ў суаўтарстве), ансамбля «Астролаг» на плошчы Зорак ў гістарычным цэнтры Магілёва (2004 г.).

Адна з самых вядомых работ Юрыя Градава — мемарыяльны комплекс «Хатынь». Гэты архітэктурна-скульптурны ансамбль ствараўся на працягу трох гадоў. Разам з Юрыем Міхайлавічам над мемарыялам працавалі архітэктары Валянцін Занковіч і Леанід Левін, скульптар Сяргей Селіханаў. Мемарыяльны комплекс стаў месцам ўсенароднага смутку і візітнай карткай Беларусі.

Фота wikimedia.org.

Гаворачы аб мемарыяльным комплексе, Юрый Градаў назваў яго помнікам-дакументам, таму што гэта дакументальнае сведчанне трагедыі Хатыні. Тут выкарыстаны два колеры — шэры (колер смутку, трагедыі) і белы (колер памяці). Ансамбль нясе двайны сэнс — аповяд пра трагедыю Беларусі і яе адраджэнне.

22 сакавіка 2019 года, у дзень трагедыі Хатыні, мемарыял наведалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнікі замежных дыпламатычных місій. 

Адна з апошніх работ майстра — скульптура «Маленькі прынц», усталяваная на прывакзальнай плошчы Нацыянальнага аэрапорта Мінск да II Еўрапейскіх гульняў. Гэта вынік сумеснай творчасці Юрыя Градава і скульптара Канстанціна Селіханава.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць