Дызайнерка прыдумала пару крэслаў, на якіх мужчыны не змогуць сядзець, рассунуўшы ногі, а жанчыны — наадварот ФОТЫ
Лайла Лорэл (Laila Laurel), 23-гадовая студэнтка-выпускніца Універсітэта ў Брайтане, у межах свайго дыпломнага праекта распрацавала набор сядзенняў для барацьбы з мэнспрэдынгам, — піша boredpanda.com

Мэнспрэдынг — гэта звычка некаторых мужчын сядзець у грамадскім транспарце, шырока рассунуўшы ногі.

Адно з крэслаў створанае для мужчын — яго форма не дазваляе расставіць ногі шырока і прымушае трымаць калені разам. Другое — для жанчын, і яно выконвае зваротную функцыю, змушаючы трымаць калені паасобку.

За гэтую працу дзяўчына атрымала прыз Belmond Award за сацыяльны пасыл, закладзены ў прадметы мэблі.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары