Усяго патроху11

Абаронім Айчыну ад СНІДу, рабства, гвалту!

Якая сацыяльная рэклама стаіць абапал мінскіх трасаў? Фота і ацэнкі.

Беларуская камерцыйная рэклама палепшала. На рэкламным рынку павялічылася колькасць гульцоў: рэкламных агенцтваў, заказчыкаў. Бюджэты скокнулі ў недасяжнае надхмар’е. Сюжэты асобных айчынных рэклам нарэшце сталі дасціпнымі і вытанчанымі.

А як там маецца падчарка камерцыйнай — сацыяльная рэклама? Рэклама, якая заклікае, выкрывае, і, урэшце, будзіць у нас грамадзян? Якая сацыяльная рэклама стаіць абапал мінскіх трасаў?

1. Яскравы прыклад няўдалай рэкламы. Па‑першае, лішак ідэяў — у рэкламнага плаката павінна быць адна‑адзіная думка. Але тут іх адразу дзве: дзіцячыя ножкі ў штонцах колеру хакі (ідэя, пэўна, такая: дзіцёнка ўжо змалку рыхтуюць у рупліўцы бяспекі), а таксама дзіцячыя ножкі, абутыя ў туфлі з дарослай нагі (відаць, намёк на першы самастойныя крок). Глядач пачынае блытацца: «Што тут да чаго?» Наагул, уся карцінка выпраменьвае хісткасць, нетрывушчасць: дзіцё ж надзела дарослы абутак, што можа прывесці да траўмы. Здаецца, дзіцячыя ножкі вось‑вось падкосяцца, і калі плакат нараджае нейкае пачуццё, то ніяк не бяспекі. Хто ў дзяцінстве хадзіў у мамчыных туфлях — ведае. Адзнака — 2 (з 5).

2. Не вельмі што. Як у папярэднім прыкладзе, сюжэт рэкламы не надта зразумелы. Не адразу заўважаеш (а кіроўца, што ляціць па шашы з хуткасцю, увогуле не дасць рады), што твары ў жанчыны і хлопчыка ўстурбаваныя і спалоханыя. Абсалютна няўцямная верхняя фраза. Што хаваецца за фатаграфіяй? Заначка, ці што. Карцінка родзіць надта шмат пытанняў. Хто паказвае кашалёк? Нашто?

Хіба праз сваю агульную трывожнасць рэклама хоць трошачкі, але дзейнічае. Родзіцца пачуццё, што гвалт можа прашыцца нават у твой дом. Хочацца хутчэй абняць жонку і купіць дзеткам па «Снікерсе». Але ці было гэта мэтай рэкламы? Няясна. Адзнака — 2.5.

3. Сярэдненькая рэклама. Рок‑музыкі, як вядома, прыўносяць у рэкламу сексуальную афарбоўку. Гарныя хлопцы з J‑Mors у рэкламе пра хваробу, якая перадаецца полавым шляхам, як ніколі дарэчы. Але! Надпіс цалкам няўцямны. Па‑першае, не зусім абазнанаму ў мэдыцыны чалавеку, не надта зразумела, што такое «ВІЧ‑пазітыўны»: гэта той, хто хворы, ці той, хто незаражаны? І што азначае фраза выпраменьваючых сэксуальную энергію рокераў, што яны «будуць побач»? Што ўвогуле рэкламуецца: каб мы ішлі добраахвотнікамі ў таварыства па працы з хворымі на СНІД, або каб мы асцерагаліся падхапіць ВІЧ? Не ставім «двойку», толькі таму, што ў галаве гледача (на аснове раней бачаных падобных рэкламаў) — улюбёныя рок‑музыкі і барацьба са СНІДам усё ж неяк спалучаюцца. Нешта‑нейкае такое. Пасля гэтай рэкламы прынамсі хочацца купіць пачок прэзерватываў. Карацей кажучы, тройка.

Наагул, у нас у краіне дзяржава і дабрачынныя арганізацыя, мяркуючы па ўсяму, выдаткоўваюць вялікія грошы на барацьбу з гэтай страшнай хваробай, бо за 18 гадоў незалежнасці не было і году, каб рэклама пра СНІД адсутнічала на вуліцах сталіцы.

А памятаеце, як усё пачыналася грандыёзнай рэкламай, з асілкам, які замест шчыта трымае ў руцэ вялізную упакоўку з прэзерватывам, аздобленым лозунгам «Абаронім Айчыну ад СНІДУ!»? На той час цалкам выдатны плакат.

4. Калі прылічыць гэтую рэкламу да сацыяльных, што мае на мэце падвышаць настрой кіроўцаў — дык яна ў прынцыпе ўдалася. Мінус — плакат мы сфатаграфавалі 1 лютага. Ці ж гэта плюс, бо бліжэй да майскіх карцінка надпіс будзе выклікаць ужо здаровы смех? Адзнака — 3.5.

5. Якасная рэклама. Часам рэкламу трэба зрабіць так вось: проста, не мудруючы. Пытанне‑адказ‑нумар тэлефону. Не атрымае «пяцёркі» праз месца палажэнне самога стэнду — ён глядзіць на агароджу маскоўскім могілак, ст.м. «Барысаўскі тракт» (мэтавая група — нябожчыкі? Ці гэта тонкі намёк на сумныя вынікі працоўнага рабства за мяжой?). Адзнака — 4.

6. На падсвядомым узроўні вобраз мужчыны, які абараняе дзіця, спрацоўвае! Адзіная заўвага: надта па‑казённаму, у лепшых традыцыях савецкай прапаганды зрабілі. Хоць трошкі асучасніць рэкламу: іміджавая рэклама беларускага войска прызначаецца ўсё ж не толькі для саміх вайскоўцаў, а для шараговага, цывільнага грамадзяніна. Адзнака — 4.5.

А на вашу думку, сацыяльная рэклама лепшая ці горшая за камерцыйную?

Каментары1

  • Yulia
    30.05.2023
    "А памятаеце, як усё пачыналася грандыёзнай рэкламай, з асілкам, які замест шчыта трымае ў руцэ вялізную упакоўку з прэзерватывам, аздобленым лозунгам «Абаронім Айчыну ад СНІДУ!»?"
    Я памятаю плакат з рыцарам! Лістапад 1999. Дзе б фота знайсці? Увесь інтэрнэт перакапала.

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць