Літаратура11

Архан Памук падзякаваў кожнаму з фундатараў «Стамбула» па-беларуску

Пра гэта нобелеўскі лаўрэат сказаў, падпісваючы беларускае выданне свайго рамана.

Пра гэта напісала беларуска Ганна Сурмач, якая жыве ў Нью-Ёрку. Яе тэкст апублікаваў у сваім ФБ Глеб Лабадзенка.

«У мінулым годзе ў Беларусі адбылася адметная культурная падзея. У перакладзе на беларускую мову была выдадзеная вядомая па цэлым свеце кніга «Стамбул» нобелеўскага лаўрэата 2006 года, знакамітага сучаснага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Творы пісьменніка перакладзены на 68 моваў сьвету і цяпер сярод іх ёсць і беларуская, — піша Ганна Сурмач. —

Гэты аўтабіяграфічны раман набыў папулярнасць таму, што гісторыя роднага гораду пісьменніка — Істамбула, як яго называюць у Турцыі, важная для многіх, хто зацікаўлены ў пазнанні сусветнай гісторыі, у якой Стамбул займае асаблівае месца.

Гэта сталіца дзвюх былых імперый — Візантыі і Порты (Асманскай імперыі), што зніклі ў няўмольнай плыні часу, але пакінулі па сабе важкія набыткі ў гісторыі чалавечай цывілізацыі. Для нас Стамбул вядомы таксама як былы Канстанцінопаль, Цар-горад, дзе знаходзіцца велічны Храм Святой Сафіі. З гэтым горадам неразрыўна звязаная і гісторыя станаўлення хрысціянства.

Пасля развалу Асманскай імперыі, якое адбылося ў тыя ж часы пасля Першай сусветнай вайны, калі пацярпелі крах і Расейская імперыя і Аўстра-Венгрыя, лёс Стамбула быў непрадказальны.

Асманскую імперыю меркавалася падзяліць між краінамі- пераможцамі ў вайне. Але, патрыятычна настроеныя сілы пад кіраўніцтвам генерала Мустафы Кемаля ( вядомы пад прозьвішчам Атацюрк), пачалі змаганне за захаванне дзяржаўнасьці туркаў. У выніку на мапе свету ўзьнікла Турэцкая Рэспубліка — дэмакратычная краіна з арыентацыяй на еўрапейскія каштоўнасці, яе першым лідарам і стаў Атацюрк. Па ягоным загадзе Храм Святой Сафіі, які ў часы імперыі быў перароблены ў мячэць, стаў музеем. Падчас свайго побыту ў Стамбуле шмат гадоў таму мне не давялося трапіць туды, бо музей у гэты час быў зачынены, але я з захапленьнем аглядала звонку гэтую велічную будову.

Варта згадаць, што Канстанцінопаль быў адным з нямногіх месцаў у свеце, дзе было адчынена і паспяхова дзейнічала Консульства Беларускай Народнай Рэспублікі.

У новых гістарычных умовах Стамбул стаў паволі страчваць значнасьць, сталіца Турцыі перамясьцілася ў Анкару. Прыкметы новага, еўрапеізаванага жыцця паступова выцяснялі культурныя набыткі даўніх часоў. Прыходзілі ў заняпад цэлыя, раней фешэнебельныя раёны гораду. Смутак і адміранне сталі напаўняць горад і асядаць у душах і настроях ягоных жыхароў. На гэты час якраз і прыпадала дзяцінства і юнацтва пісьменніка.

Смуткам па былой велічы гораду і непрадказальнасьці ягонай будучыні пранізаны ўвесь раман «Стамбул». Гэта смутак вялікага інтэлектуала сусветнага масштабу, які не можа змірыцца з заняпадам такой гістарычнай каштоўнасьці для чалавецтва. Стамбул належыць не толькі сённяшняй Турцыі, але і ўсяму чалавецтву.

Гістарычныя каштоўнасці сёньня гінуць не толькі ў войнах, як гэта сталася з Пальміраю ў Сірыі, але і з-за недастатковай увагі да іх захавання.

Стамбул паволі страчвае свае каштоўнасьці і яшчэ, як мне падаецца, з адной важнай прычыны. Пасьля заняпаду Візантыі і заваёвы Канстанцінопаля туркамі-асманамі візантыйскі ўклад жыцьця паступова выцясьняўся культураю новых гаспадароў. Цягам пяці стагоддзяў Стамбул стаў арыентаваны на Усход. Пасьля распаду імперыі і заснавання новай дзяржавы з арыентацыяй на еўрапейскія каштоўнасці Стамбул ізноў перажываў катаклізм.

Стамбул быў і ёсьць месцам, дзе сутыкаліся, існавалі, узаемадзейнічалі і часам варагавалі розныя культуры і традыцыі — усходняя і заходняя. Сёння ён таксама на раздарожжы.

А дакладней сказаць - на разломе паміж дзвюх цывілізацый — Усходу і Захаду. Як і сама Турцыя.

Дастаткова глянуць на мапу сьвету і мы пабачым, што Турцыя, Украіна і наша Беларусь знаходзяцца на адным мерыдыяне, гэта якраз тая лінія разлома паміж цывілізацыямі.

А жыць на гэтым разломе, вядома, нялёгка. Пра гэта яскрава сведчаць гістарычныя і сённяшнія падзеі ў гэтых трох краінах.

Мне падаецца, што прыход рамана «Стамбул» да беларускага чытача — гэта сапраўды знакавая падзея. Яго трэба чытаць беларусам, каб больш разумець законы гістарычных плыняў, якія ўплываюць на лёсы людзей у розных краінах, пра ўзаемасувязь гістарычных падзеяў.

Адметна, што грошы на выданьне перакладу кнігі сабрала беларуская грамадскасць, што сведчыць пра наш высокі цывілізацыйны ўзровень. І менавіта гэты факт асабліва ўразіў аўтара кнігі. Сп. Памук у знак падзякі ўсім тым, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі выдання пакінуў свой аўтограф на кнізе, якую я атрымала з Мінску і паказала яму асабіста. Аўтограф зроблены па-англійску і ў перакладзе там напісана:

«Дзякую ўсім, чые імёны пералічаны на ст. 497 гэтай кнігі і таксама Анне за магчымасьць публікацыі майго «Стамбулу» у Беларусі і за тое, што яна паказала мне гэту кнігу. Цяпер я шчаслівы».

Тыя 115 фундатараў, якія пералічаныя на згаданай ст. 497, могуць лічыць: гэты аўтограф прысвечаным кожнаму з іх».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць