Літаратура11

«Гопнікаў» Уладзіміра Казлова выдаюць па-беларуску

Выдавецтва «Логвінаў» анансавала выхад перакладу рамана Уладзіміра Казлова «Гопнікі» на беларускую мову. Перадзамовіць кнігу можна праз сайт выдавецтва. А 20 чэрвеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтарам, піша Bellit.info.

«Ласкава запрашаем у неласкавыя ўскраіны Магілёва сярэдзіны 80-х! — гаворыцца ў анатацыі да новага выдання. — Нармальныя пацаны і нефармалы, свой раён і чужы, хаза і хабза, дыскач і апорка, Гарбачоў і Рэйган, будзённае жыццё і раптоўная смерць… Тут набор пірожных «Несталічны» ад першага пакалення беларускіх гопнікаў. Уладзімір Казлоў, унікаючы любасці/нянавісці, хутчэй адстаронена, выяўляе сваё юнацтва, пакідае будучаму пакаленню амаль што антрапалагічны атракцыён у форме раманеты».

Выдаўцы папярэджваюць, што гэтую кнігу не варта чытаць людзям, чулым да ненарматыўных выразаў і апісання брутальных сцэн.

20 чэрвеня ў Варшаве ў прасторы @bukinistka_pl (ul. Wieniawskiego, 5j) адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам Уладзімірам Казловым.

Каментары1

  • Гопнік
    13.06.2025
    Вокладка пераклада - гаўно. Маю арыгінал з 2000-ых, вось тая вокладка вызывае негатыўныя пачуцці.

Цяпер чытаюць

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Літвы заўтра можа прыняць рашэнне аб мяжы з Беларуссю6

У Цэнтральным парку Нью-Ёрка ёсць лаўка ў гонар беларускі

Мінск і Вільня сёння правядуць перамовы па захраслых у Беларусі грузавіках1

Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?1

У выніку пажару на поўдні Казахстана загінулі дзевяць дзяцей1

Жанчына адкрыла халадзільнік узяць прадукты, а ён выбухнуў1

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

У мінскіх школах увялі эксперыментальнае меню з новай чвэрці. Што змянілася?

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў14

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць