Грамадства1717

У парку на ўскрайку Салігорска збіраюцца будаваць храм. Гараджане супраць: і так шмат цэркваў!

У Салігорску ўлады прадставілі план забудовы мікрараёна №21. Акрамя жылых дамоў, школы і садка, там хочуць паставіць царкву. Многіх гараджан абурыла такое рашэнне.

Кафедральны сабор Салігорска, ілюстрацыйнае фота

«У нас у Салігорскім раёне ёсць 20 праваслаўных цэркваў, а ў самім горадзе — 8 культавых пабудоў. На адзін з сабораў, які будаваўся больш за 15 год, добраахвотна-прымусова выкачвалі грошы з вернікаў і не вернікаў. Таксама нядаўна ўзвялі царкву ля санаторыя «Бярозка». Потым пачалі будаваць царкву на вуліцы Набярэжнай — людзі былі супраць, складалі петыцыю, але ўсё роўна іх не паслухалі. Ёсць таксама царква ў мікрараёне «Чыжы». І акрамя гэтага яшчэ чатыры прыходы ў розных частках горада! — расказвае жыхарка Салігорска Наталля Трафімчук. —

І вось тут у новым мікрараёне вырашылі у лесапаркавай зоне вырубіць частку дрэваў і пабудаваць царкву. Восем мала, трэба яшчэ дзявятую! Пры гэтым паркаў, спартыўных пляцовак — па пальцах можна пералічыць. Ужо не кажучы пра бальніцы, паліклінікі, дзе няма апаратаў МРТ».

План мікрараёна №21. Ружовы прамавугольнік унізе — месца, дзе плануюць пабудаваць царкву.

Грамадскія абмеркаванні па плане забудовы мікрараёна будуць ісці да 12 жніўня. Гараджане ўжо стварылі петыцыю супраць будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Яе аўтары падлічылі, што ў Салігорску адзін праваслаўны прыход прыпадае на 20 тысяч насельніцтва, «што з'яўляецца найвялікшым паказчыкам ва ўсёй Беларусі». За дзень петыцыю падпісала больш за 370 чалавек.

Адказным за грамадскае абмеркаванне плана мікрараёна прызначаны намеснік кіраўніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Салігорскага райвыканкама, галоўны архітэктар горада Валянцін Стасюкевіч.

«Наша Ніва» звярнулася да яго з просьбай пракаментаваць забудову, але чыноўнік кінуў слухаўку.

Каментары17

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць