Мужчына напаў з нажом на сабор у Віцебску, зламысніка абясшкодзіў адзін з вернікаў, паведамляе міліцыя.

Сёння каля 14.00 у кафедральны сабор у Віцебску зайшоў невядомы. Ён пагражаў прадметам, падобным на пісталет, i запатрабаваў у святвроў вырабы з золата. Відавочцы патэлефанавалі па тэлефоне 102 і паведамілі пра здарэнне. Адзін з вернікаў змог абясшкодзіць нападніка і перадаць яго групе затрымання.
Па знешніх прыкметах налётчык быў нецвярозы. Яго даставілі ў бальніцу для агляду. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары