Улада1414

Лукашэнка заступіўся за забойцаў падпальшчыка

Абвінавачваныя ў забойстве аднавяскоўца‑падпальшчыка жыхары Жыткавіцкага раёна пасля ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі адпушчаны з СІЗА пад хатні арышт.

6 лютага пракуратура Гомельскай вобласці змяніла меру стрымання ў дачыненні да трох жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў забойстве аднавяскоўца‑падпальшчыка.

Мужчыны адпушчаны з СІЗА і ў суправаджэнні міліцыі дастаўлены ў родную вёску. Да суда яны будуць знаходзіцца пад дамашнім арыштам.

Нагадаем, забойства адбылося 31 снежня 2008 года. У дачыненні да забітага 1965 года нараджэння раней была распачата крымінальная справа — ён падазраваўся ва ўчыненні трох падпалаў у роднай вёсцы ў лістападзе—снежні 2008 года. Мужчына быў шэсць разоў судзімы. Сын (1972 года нараджэння) адной з жанчын, маёмасць якой была пашкоджана пры падпале, і два яго знаёмыя 1974 і 1980 гадоў нараджэння вырашылі адпомсціць падпальшчыку — забілі яго, а труп спрабавалі спаліць. Цела знайшлі 6 студзеня. Праз чатыры дні падазроныя былі затрыманы. У дачыненні да іх распачата справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Крымінальная справа атрымала грамадскі рэзананс, жыхары вёскі Пухавічы заступіліся за абвінавачваных і накіравалі ў розныя дзяржустановы шэраг скаргаў.

6 лютага на нарадзе па пытаннях удасканалення крымінальнага заканадаўства Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава са словамі:

«Калі ласка, заўтра вы іх адвязіце ў вёску, я вас прашу, няхай яны жывуць у вёсцы, а вы вядзіце сваю крымінальную справу. Адвязіце людзей у вёску, і няхай працуюць там, знаходзяцца ў сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце, гэта для іх будзе лепш, чым сядзець у следчым ізалятары».
У той жа дзень абвінавачваныя былі дастаўлены з гомельскага СІЗА ў Пухавічы. У ізалятары яны прабылі 27 дзён.

А.Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, сказаў: «Я папрасіў бы, каб вы лаяльна вялі гэту крымінальную справу. І вельмі вас прашу, пастаўцеся як да сваіх родных людзей. Ну нягоднік ён, людзей тэрарызаваў, цэлую вёску. Калі ўжо мужыкі на гэта пайшлі, напэўна, яны сапраўды абураныя былі, і ўсё ж простыя людзі на іх баку. Я не кажу, што гэта трэба заахвочваць. Не заахвочваючы, разумець гэтых людзей, якія пайшлі на гэтую крайнюю меру. Калі трэба прыняць рашэнне ў рамках заканадаўства, я гатовы прыняць, але мне падаецца, вы без мяне там прымеце рашэнне. Гэтых людзей трэба адпусціць, весці следства, няхай гэта следства ідзе. І нават прашу публічна, не саромеючыся, суд, каб вы вельмі ўважліва паставіліся, і калі ёсць магчымасць, падтрымалі гэтых людзей. Нельга іх саджаць! Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах туляўся, прыйшоў і яшчэ тэрарызуе цэлую вёску».

Адзін з абвінавачваных, Андрэй Петручэня, паведаміў БелаПАН, што ў вёсцы яго вызваленне ўспрынялі станоўча, суседзі і блізкія сустрэлі іх добра. Паводле яго слоў, забіты пагражаў яго маці, паліў стагі сена.
А.Петручэня зазначыў, што яны не збіраліся забіваць, проста хацелі правучыць падпальшчыка. Яго саўдзельнік, 37‑гадовы Ігар Макарэвіч, удакладніў у інтэрв’ю БелаПАН, што пра змяненне меры стрымання яны даведаліся, толькі калі селі ў мікрааўтобус і іх павезлі ў РАУС Жыткавічаў, а адтуль — дадому. Паводле яго слоў, да суда яны павінны знаходзіцца дома, не выходзіць за межы двара, ні з кім не сустракацца. Гаворачы пра забітага, І.Макарэвіч зазначыў, што яго сям’і той шкоды не зрабіў: «Да гэтага справа не дайшла, але мы былі на чарзе».

Гэта не першы выпадак самасуду ў вёсках беларускага Палесся.
У лістападзе 2008 года ў Лоеўскім раёне міліцыянеры знайшлі труп мясцовага жыхара, раней судзімага. Пры правядзенні аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў былі затрыманы падазроныя ў забойстве — 22—24‑гадовыя жыхары Гомеля. Як высветлілася ў ходзе следства, у вёсцы Іванькоў жыла бабуля падазроных, у якой хтосьці, паводле яе слоў, украў грошы. У гэтым западозрылі мясцовага беспрацоўнага, раней судзімага. Унукі расправіліся з ім, забілі, спрабавалі закапаць у лясным масіве, спрабавалі спаліць труп. Былі затрыманы, змешчаны ў СІЗА, вядзецца следства.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары14

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі8

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць