Грамадства2525

У Відзах з памятнага знака дэмантавалі герб Расійскай імперыі

Так выглядаў памятны знак з выявай герба Расейскай імпэрыі, усталяваны ў цэнтры мястэчка Відзы

З памятнага знаку, усталяванага ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну ў гонар заснаваньня 1 верасьня 1803 году Відзаўскага павятовага вучылішча, зьнялі выяву герба Расейскай імпэрыі і ўсе надпісы. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказаў дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу Міхаіл Сьмірноў.

Памятны знак з выявай герба Расейскай імпэрыі ўсталяваны ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну ў гонар заснаваньня 1 верасьня 1803 году Відзаўскага павятовага вучылішча. На ім па-расейску напісана, што вучэльня заснавана па ўказе цара Аляксандра І.

«Надпісы зьнялі на тым тыдні самі», — сказаў дырэктар. Ён дадаў, што кіраўніцтва навучальнай установы «запусьціла працэдуру афармленьня», каб высьветліць, што можна пісаць на камені.

«Няхай нам дадуць рэкамэндацыі, будзем па-новаму рабіць. Але ў навучальнай установы і ў дзяцей нельга адымаць гісторыю», — сказаў Міхаіл Сьмірноў.

Паводле дырэктара, цяпер «проста напісалі, што гэта студэнцкі сквэр».

«Няўгодна людзям, то радзі бога», — сказаў ён.

Фатаздымак памятнага знаку з выявай царскага герба зьмясьціў у фэйсбуку журналіст Зьміцер Казакевіч, які сам родам зь Відзаў. Памятны знак выклікаў абураныя камэнтары ў сацсетках і публікацыі ў СМІ.

На плятформе petitions.bу быў арганізаваны збор подпісаў за дэмантаж у Відзах каменя з гербам Расейскай імпэрыі.

Міністэрства культуры разам з Інстытутам гісторыі НАН разгледзела калектыўны зварот і прыйшло да высновы, што «быў выяўлены шэраг гістарычных супярэчнасьцяў у надпісе на памятным знаку». Міністэрства накіравала ліст у Браслаўскі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам з патрабаваньнем «прыняць меры па факце ўсталяваньня памятнага знаку з парушэньнем дзейнага заканадаўства».

Міхаіл Сьмірноў лічыць, што выяўленыя гісторыкамі супярэчнасьці «ня вартыя выедзенага яйка».

«У розных крыніцах напісана ўсё па-рознаму. Усё гэта называецца словаблудзтвам. Проста непрыемна, што ёсьць людзі, гатовыя зрабіць усё, каб памяняць гісторыю. Але гісторыю не падманеш. Мы працэдуру запусьцілі, і няхай гісторыкі яшчэ раз папрактыкуюцца ў сваіх ведах. Герб Расейскай імпэрыі мяне хвалюе менш за ўсё. Мяне хвалюе гістарычная справядлівасьць і гісторыя навучальнай установы, як і ўвесь калектыў», — сказаў Міхаіл Сьмірноў.

Намесьніца старшыні Браслаўскага райвыканкаму Вольга Вялічка сказала, што герб Расейскай імпэрыі на камень больш ня вернуць.

«Калі гэта няправільна,то не ўстановяць», — сказала яна.

Вольга Вялічка дадала, што не давала ўказаньняў дэмантаваць герб і надпісы.

«Мы проста паразмаўлялі ў рабочым парадку, кіраўнік сказаў, што перагледзім. Відаць, яны зразумелі, што памыліліся, няправільна зрабілі», — сказала яна.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць