Свет

Макей правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Літвы

Міністры замежных спраў Літвы і Беларусі Лінас Лінкявічус і Уладзімір Макей сустрэнуцца ў Нью-Ёрку для двухбаковых перамоваў, бо лідары Літвы разглядаюць магчымасць больш цеснага дыялогу з Беларуссю, паведамляе Delfi

Раса Якілайцене, прэс-сакратар кіраўніка МЗС Літвы, пацвердзіла BNS, што сустрэча міністраў запланавана на сераду.

Абодва міністры ў Нью-Ёрку бяруць удзел у мерапрыемствах Генеральнай асамблеі ААН. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў пачатку гэтага месяца заявіў у інтэрв'ю агенцтву BNS, што ён будзе паступова імкнуцца да аднаўлення дыялогу з Беларуссю, паколькі для Літвы важна, каб яе сусед захоўваў незалежнасць ад Расеі.

Урад Літвы разглядае магчымасць прапанаваць Беларусі імпартаваць нафту праз Літву, тым самым яна паменшыць сваю залежнасць ад расейскіх крыніц энергіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй13

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?19

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

Ужо каштавалі новы «Лідскі квас»?12

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты35

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання17

Адабраную ў мецэната сядзібу ў Падароску выставілі на аўкцыён за 710 тысяч даляраў7

«Паляванне на найбліжэйшага механіка». Марк Рутэ пасмяяўся з Расіі праз паломку яе падводнай лодкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй13

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць