Усяго патроху1111

Ва Украіне 24-гадовы прызыўнік, каб адкасіць ад арміі, ажаніўся з 80-гадовай бабуляй

У Вінніцкай вобласці Украіны малады чалавек ажаніўся са стрыечнай бабуляй, каб атрымаць адтэрміноўку ад войска, паведамляе kp.ua.

Гэта адбылося яшчэ два гады таму. 24 гадовы мужчына ўзяў у жонкі 81-гадовую жанчыну, бо яна — інвалід першай групы, і пасля вяселля аўтаматычна становіцца яе апекуном.

У ваенкамаце прызналі, што з пункту гледжання заканадаўства гэта з'яўляецца прычынай для атрымання адтэрміноўкі.

«Хоць у шчырасць пачуццяў ніхто не верыць, з юрыдычнага пункту гледжання — усё чыста, - адзначае намеснік ваеннага камісара Ігар Лішчук. — Больш за тое, гісторыя мае працяг. У іх усё добра, 82-гадовая жонка жыве са сваім юным мужам. Нядаўна яго бацька прынёс даведку, што сын дагэтуль знаходзіцца ў шлюбе з жонкай сталага ўзросту, даглядае яе. Гэты дакумент пацвярджае адтэрміноўку ад прызыву. І хоць гісторыя вельмі сумніўная, прычапіцца немагчыма. У законе не напісана, якога ўзросту павінна быць жонка».

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Украіны, парушэнняў у справе ніякіх не знайшлі - ім далі ўсе патрэбныя дакументы, якія даюць права адкласці службу ў войску.

Зінаіда — інвалід па зроку. Суседзяў пазнае па галасах альбо калі падысці ўшчыльную. Яе апісваюць як інтэлігентную жанчыну, нічога дрэннага не кажуць. Ды і пра сям'ю ніякія чуткі не ходзяць - аб унуку не пляткараць з павагі да яго «жонкі». Яна сама не падымае гэтую тэму, і яе стараюцца не траўмаваць. Раней у вёсцы паверыць не маглі, што такое здарылася, а сама Зінаіда нібыта была ўпэўненая, што яе павезлі не пад вянец, а афармляць апякунства.

Каментары11

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць