27 верасня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых святаў — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (Звіжанне).
Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як рымская імператрыца Алена здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.
Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 г. яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца свята Узвіжанне, якое называюць яшчэ Чэсны Хрэст. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.
Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.
«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару».
Таксама гэты дзень лічыцца канчатковым развітанне з летам.
Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».
-
Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна
-
Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць
-
Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары