Культура44

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пачынае адбор дэбютантаў сярод маладых людзей

Абвешчаны пачатак адбору дэбютантаў для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці «Венскага балю з А1 у Купалаўскім». Імпрэза, якую ладзіць А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі, адбудзецца 14 снежня ў гістарычным будынку Купалаўскага. Прыём заявак для тых, хто жадае стаць дэбютантам, працягнецца с 2 па 16 кастрычніка 2019 года.

Магчымасць стаць дэбютантам маюць незамужнія дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 23 гадоў і нежанатыя маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія дагэтуль ніколі не ўдзельнічалі ў балях.

Удзел у балі для дэбютантаў, у адрозненне ад іншых гасцей, бясплатны.

Прэтэндэнтам пажадана мець хаця б базавую танцавальную падрыхтоўку, быць дасведчанымі ў правілах этыкету і здольнымі падтрымаць нязмушаную свецкую размову. Пры гэтым выпрабаваць удачу можа кожны: для гэтага ў перыяд з 2 па 16 кастрычніка дастаткова запоўніць анкету па спасылцы.

200 кандыдатаў будуць запрошаны на вочны кастынг, дзе сябры бальнага камітэта — прадстаўнікі арганізатараў, прафесійныя харэографы і іншыя спецыялісты, у тым ліку прадстаўнікі аўстрыйскага боку, якія маюць адпаведны досвед, — абяруць 20 пар дэбютантаў.

У лістападзе дэбютантаў чакае пачатак насычанай падрыхтоўкі і рэпетыцый, а 14 снежня яны адкрыюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім».

Яшчэ адным важным патрабаваннем да дэбютантаў, акрамя наведвання рэпетыцый, з’яўляецца прытрымліванне зацверджанага дрэс-коду на самім балі. Ён абавязковы для ўсіх венскіх баляў і ўключае бальную сукенку чыста белага колеру без пышнай спадніцы, белыя пальчаткі і белыя закрытыя туфлі для дзяўчат і чорны фрак ці парадную ўніформу, белыя пальчаткі і чорныя лакіраваныя туфлі для маладых людзей. Святочны строй звычайна дазваляецца як набыць ці пашыць на замову, так і ўзяць у арэнду. А ўдзельнікі першага «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» могуць разлічваць на дапамогу арганізатара — кампаніі А1 — у падрыхтоўцы ўсяго неабходнага.

Чытайце таксама: Першы дабрачынны «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» пройдзе ў Мінску 14 снежня 

Каментары4

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць