Зяленскі хоча, каб украінскіх каналаў было больш у Беларусі, а беларускіх — ва Украіне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хацеў бы пашырэння вяшчання ўкраінскіх тэлеканалаў у Беларусі, і беларускіх — ва Украіне, паведамляе Interfax.by.
«Пачынаючы з гэтага года, украінскі дзяржаўны тэлеканал UA TV транслюецца ў кабельных сетках беларускіх аператараў. Хоць мы чакаем, і абмяркоўвалі гэта са спадаром прэзідэнтам, каб і ў кабелі, і ў спадарожніку, і не толькі з'явіліся іншыя ўкраінскія каналы, камерцыйныя, дзяржаўныя», — сказаў ён у пятніцу ў Жытоміры на Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі.
Зяленскі адзначыў, што хацеў бы, каб аналагічна ва Украіне вяшчалі беларускія тэлеканалы.

Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары