Улада1010

Працэс пайшоў

Хаўер Салана задаволены вынікамі дзвюхгадзіннай сустрэчы з Лукашэнкам і абеду тэт-а-тэт з міністрам Мартынавым. Пры канцы візіту ён правёў даўжэйшую сустрэчу з карэспандэнтамі недзяржаўных СМІ, у тым ліку НН.

Хаўер Салана задаволены вынікамі дзвюхгадзіннай сустрэчы з Лукашэнкам і абеду тэт-а-тэт з міністрам Мартынавым. Пры канцы візіту ён правёў даўжэйшую сустрэчу з карэспандэнтамі недзяржаўных СМІ, у тым ліку НН.
Па абедзе прадстаўнік Еўрасаюзу па пытаннях супольнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана мусіў даць прэс‑канферэнцыю ў будынку МЗС. Еўрачыноўнік у кампаніі з міністрам Мартынавым прыехалі больш чым з паўгадзінным спазненнем — доўга абедалі.

Спачатку рэй узяў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства: «Мы абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім Саюзам, пытанні перспектываў і будучыні стасункаў. Тое, што абодва бакі імкнуцца зрабіць для паляпшэння гэтых стасункаў. А таксама пытанні адносін у рамках Усходняга партнёрства. Мы лічым сённяшнюю сустрэчу важнай і выніковай, і працягнем супрацоўніцтва»

Потым слова было за замежным госцем: «Гэта мой першы візіт у Мінск. У мяне была вельмі доўгая сустрэча з Лукашэнкам, а таксама вельмі добрая з спадаром Мартынавым. Раніцай я бачыўся з прадстаўнікамі апазіцыі. Дзень быў вельмі прадуктыўны і канструктыўны. Я хацеў бы выказаць спадзяванне, што адносіны паміж Беларуссю і ЕС будуць развівацца і ў будучыні. Гэта важна і для нас, і для вас.

Як вы ведаеце ў 2009 годзе мы збіраемся здзейсніць праграму Ўсходняга партнёрства. І, безумоўна, што ў структуры гэта партнёрства Беларусі ёсць асаблівае месца. Я вельмі задаволены магчымасцю прыехаць у Беларусь. Думаю гэта пачатак глыбейшых адносін паміж вашай краінай і ЕС».

Пасля гэта Салана і Мартынаў па‑сяброўску паляпалі адзін аднаго па спіне. Часу заставалася толькі на два пытанні, бо іспанец спяшаўся на новую сустрэчу. Арганізатары прэс‑канферэнцыі аддалі права іх задаць агенцтвам АР і БЕЛТА.

Спачатку было зададзенае пытанне пра ўмовы з якімі прыехаў у Беларусь еўрачыноўнік.

«Я не прыехаў сюды з нейкімі ўмовамі. Еўрасаюз умее выбудоўваць адносіны з іншымі краінамі без умоваў.
Наша сустрэча была вельмі канструктыўнай і дружалюбнай. Я хацеў бы выказаць спадзяванне, што гэты працэс дыялогу будзе працягвацца. У ліку прыярытэтаў ЕС праца над праграмай Усходняга партнёрства. З майго меркавання, вашай краіне ёсць месца ў гэтай праграме», — сказаў Х.Салана.

Мартынаў жа выказаўся наконт магчымых сфераў супрацоўніцтва Беларусі і ЕС: «Мы неаднаразова гаварылі, што сама геаграфія вызначае ролю Беларусі ў стасунках з ЕС. Гэта ўзаемадзеянне ў сферах эканомікі, энергетыкі, транзіту, барацьбы з новымі выклікамі, аж да экалогіі».

Пасля гэтага Салана з сваёй зусім маленькай світай - усяго чалавек шэсць - пераехалі з будынку МЗС у гатэль «Краўн Плаза», дзе адбылася паўгадзінная сустрэча з карэспандэнтамі агенцтва БелаПАН, «Камсамолкі», «Народнай волі», радыё «Свабода» і «НН».

Якое ўражанне ад Аляксандра Лукашэнкі? - найперш спыталася яго Святлана Калінкіна, шэф-рэдактарка «Народнай волі».

Гэта першы раз. Доўгая сустрэча - дзве гадзіны доўжылася, вельмі канструктыўная. Я задаволены вынікамі, адказваў Салана.

Думаю, Беларусь хоча далучыцца да Ўсходняга партнёрства, і ўсё гатова да таго.
Увогуле, адбыўся вельмі закончаны візіт. Першы візіт у Беларусь, і гэта істотна. Рашэнне прыехаць і гаварыць адкрыта з прэзідэнтам было вельмі ўдалае.

Чаму Вы прыехалі менавіта цяпер? - дапытваліся журналісты.

Бо 2009 год - год прыярытэту Ўсходняга партнёрства, шчыра глядзеў нам у твар Салана. Усе хацелі шырэйшых адносінаў між ЕС і Беларуссю. Гэта працэс, які, я спадзяюся, рухаецца ў правільным кірунку.

Я задаволены тым, што працэс ёсць.

Ці будзе наступным крокам візіт Лукашэнкі ў Прагу?

Гэта вырашаю не я, а чэскае старшынство, унікнуў адказу ён. Адносіны з краінамі ЕС развіваюцца, і дынаміка канструктыўная. Працэс ідзе, каб рашаць такія праблемы.

А як жа новыя праблемы з правамі чалавека, разгон 14 лютага, Аўтуховіч? - падкалупнулі журналісты.

Усё, што трэ было сказаць, я сказаў, запэўніў Салана. Усё, што трэ было крытыкаваць, я крытыкаваў. Вынік пасля ўсяго гэтага канструктыўны.

Наша нясмелая - цяжкі ўплыў дыктатуры - брація не наважылася запытацца ў лоб: няўжо ж Аўтуховіча так хутка адпусцяць? Замест гэтага мы ўдакладнілі: і якія ж менавіта цяжкія праблемы абмяркоўвалі?

Не хачу раскрываць прыватных дэталяў, адказаў дыпламат. Не магу сказаць іншага, акрамя: гэта быў канструктыўны візіт, і важнай будзе сустрэча, што адбудзецца ў сакавіку. Будзем зважаць на парадак дня, у тым ліку правы чалавека.

Нічога - пад сталом, усе пытанні - на стале.

Ці можа сабе спадар Салана ўявіць Беларусь краінай ЕС?

Ніхто пра тое не гаварыў сёння, гаварылі выключна пра Ўсходняе партнёрства. За межы гэтай тэмы не выходзілі, мовіў Салана.

Чым тлумачыце паварот у стаўленні Беларусі да ЕС?

Не мая справа тлумачыць, заіскрыліся вочы дыпламата, ад куточкаў якіх разбягаюцца дзясяткі дробненькіх зморшчынак. Я проста задаволены, бо аказалася, што няма нічога несумяшчальнага. Можна адначасова глядзець і на ўсход, і на захад. Гэта не тая гульня, у якой, калі адзін выйграе, другі канечне прайграе. Усе могуць выйграць.

Лукашэнка адзначыў учора ў Магілёве, на малаказаводзе, што не пацерпіць ніякіх пасярэднікаў у дыялогу ЕС-Беларусь, маючы на ўвазе апазіцыю. Што Вы пра тое думаеце? - запытаўся карэспандэнт НН.

А я па-іншаму інтэрпрэтую гэтыя словы, як і тое, што ён сказаў сёння па выніках сустрэчы, усміхнуўся нам у вочы сваёй лагоднай, як міжземнаморскі ветрык, усмешкай вярхоўны дыпламат ЕС. Мы хочам прамых адносінаў на міжнародным узроўні.
Я задаволены, што беларускі бок хоча так гаварыць.

Каментары10

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць