Усяго патроху

Дадому з прыемнымі бонусамі і на таксі: продажы iPhone 11 пачнуцца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка ў А1

Старт продажаў iPhone 11 у Беларусі афіцыйна прызначаны на 25 кастрычніка. Але першымі ўладальнікамі новых смартфонаў можна стаць, не чакаючы раніцы: цэнтр лічбавых паслуг А1 у Мінску на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 адкрыецца для пакупнікоў ужо ў 00:01 і будзе працаваць да апошняга наведвальніка. У гэты час там можна забраць зробленыя загадзя перадзамовы на iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max ці набыць смартфоны на месцы.

Абаненты А1 не толькі стануць аднымі з першых уладальнікаў афіцыйна прададзеных у Беларусі новых прылад Apple, але і атрымаюць дадатковыя бонусы — паўгадавы безліміт мабільнага інтэрнэту на тарыфах «Камфорт» і кэшбэк 100 рублёў на асабовы рахунак пры куплі ў растэрміноўку.

Усіх, хто ў першыя гадзіны продажаў у ноч з 24 на 25 кастрычніка вырашыцца набыць сабе iPhone 11 на месцы або забраць сваю перадзамову, атрымаўшы паведамленне аб гатоўнасці, чакаюць асаблівыя сюрпрызы. Так, спецыяльна з нагоды старту продажаў новых смартфонаў Apple цэнтр лічбавых паслуг А1 адкрыецца ноччу і ператворыцца ў lounge-зону, дзе наведвальнікі крамы змогуць не толькі набыць доўгачаканыя прылады, але і расслабіцца ў коле аднадумцаў. Музыка, гарачыя напоі, салодкія падарункі, інтэрактыўная фотозона — усё гэта чакае вас у начной краме А1. Пры гэтым кліенты, якія набылі новыя iPhone, змогуць бясплатна з'ехаць дадому на таксі ў межах Мінска.

iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max аснашчаны рэвалюцыйнай сістэмай трох камер. Спалучэнне звышшырокавугольнага, шырокавугольнага і тэлефотамодуляў дазваляе атрымліваць прафесійныя здымкі практычна ў любых умовах. Таксама прылады надзейна абаронены ад вады (могуць правесці да 30 хвілін на глыбіні да 4 метраў), іх працэсар A13 Bionic падтрымлівае тэхналогіі машыннага навучання, а працягласць працы ад аднаго зарада акумулятара заўважна павялічана.

У iPhone 11 выкарыстоўваецца новая сістэма двух камер — шырокавугольнай і звышшырокавугольнай, — што дазваляе здымаць відэа высокай якасці і значна пашырае магчымасці фотаздымкі. Працэсар A13 Bionic хутка спраўляецца з задачамі любой рэсурсаёмістасці, а палепшаны акумулятар дазваляе карыстацца прыладай да аднаго дня без падзарадкі.

Падрабязнасці — на афіцыйных старонках A1 ў сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны онлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра — 150.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім31

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць