Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіраваўся з двухдзённым рабочым візітам у Вялікабрытанію, піша БелТА.
Сёння ў Лондане кіраўнік беларускага ўрада правядзе сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім і прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумай Чакрабарці. Пройдуць перамовы з кіраўніцтвам кампаніі CAD CAM Automotive, па выніках якіх чакаецца падпісанне пагаднення аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх электробусаў у Вялікабрытаніі.
Сяргей Румас 22 лістапада прыме ўдзел у першым інвестыцыйным саміце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для краін - удзельніц «Усходняга партнёрства». У гэты ж дзень запланаваны асобныя сустрэчы з кіраўніцтвам ЕБРР, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Чакаецца падпісанне дакументаў у развіццё супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскімі банкамі.
Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны перамовы Сяргея Румаса з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёганесам Ханам і прэм'ер-міністрам Украіны Аляксеем Ганчаруком.
-
Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна
-
Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы
-
Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car
Каментары