Меркаванні3838

«Скажам Лукашэнку: крызіс — гэта ты!»

Зварот Віктара Івашкевіча да ўсіх прыхільнікаў незалежнасці Беларусі і еўрапейскага выбару.

Зварот Віктара Івашкевіча да ўсіх прыхільнікаў незалежнасці Беларусі і еўрапейскага выбару.

Сябры!

Вось ужо 14 год запар Беларускі Народны Фронт заклікае вас выйсьці на вуліцы Менска 25 Сакавіка ў Дзень Волі, каб заявіць аб нашай няскоранасьці перад хамствам, рабствам і цемрашальствам. Але,

да апошняга часу, гэта было змаганьне актыўнай меньшасьці, адухоўленай ідэяламі свабоды і незалежнасьці. Большасьць жа беларусаў стаяла ў баку ад нашага змаганьня,
бо прадавала сваю ляяльнасьць уладзе за рэгулярнае падвышэньне пэнсіяў і заробкаў. І хаця гэтыя заробкі былі ў 3 разы меньшыя, чым у Польшчы (пры прыкладна роўных цэнах) Лукашэнкаўскі рэжым, атрымліваючы штогод расейскую цэнавую датацыю ў памеры 8‑10 млрд. даляраў, мог пачуваць сябе даволі ўпэўнена і спадзявацца, што гэтая стабільнасьць працягнецца яшчэ шмат гадоў.

Бесклапотнае існаваньне скончылася ў 2007 годзе, калі Расея абвясьціла аб паступовым падвышэньні цэнаў на газ і нафту. За 2007 год адмоўнае гандлёвае сальда з Расеяй падвоілася і склала 8,3 млрд. даляраў. Рэжым Лукашэнкі падсеў на крэдытную іглу –

памер сукупнай замежнай пазыкі (прадпрыемстваў, банкаў, дзяржавы) узрос за 2007 год на 5,7 млрд даляраў. У 2008 годзе адмоўнае сальда з Расеяй узрасло да 13 млрд даляраў, а сукупная замежная пазыка — да 14 млрд даляраў. У першыя два месяцы 2009 года замежная пазыка ўзрасла яшчэ на 1,7 млрд даляраў.
Адменай ільготаў у 2007 годзе, спыненьнем росту пэнсіяў і заробкаў у 2008 годзе, абясцэньваньнем (дэвальвацыяй) беларускага рубля на 26% у студзені‑лютым 2009 года, Лукашэнка фактычна разарваў той «сацыяльны кантракт» паміж ім і простым народам, які забясьпечваў «стабільнасьць» рэжыму. Стабільнасьці прыйшоў канец. А наперадзе новыя дэвальвацыі, рост цэнаў і беспрацоўя, зьмяньшэньне заробкаў нават у рублёвым выглядзе. Беларусы пачынаюць азірацца па баках і задаваць пытаньні: «Хто вінаваты, што рабіць?»

Сёньня Партыя БНФ выйшла з ініцыятывай правесьці Дзень Волі 25 Сакавіка пад лёзунгамі: «Не дадзім рэжыму абакрасьці людзей!», «Скажам Лукашэнку: крызіс — гэта ты!».
Мы абавязаныя пайсьці і тлумачыць людзям, што вырашэньне іх пэрсанальных матэрыяльных праблемаў залежыць ад таго, наколькі мы здолеем прымусіць уладу лічыцца з намі.

Сябры! Мы заклікаем Вас дапамагчы максымальна шырока распаўсюдзіць сярод людзей прапановы Партыі БНФ аб першачарговых захадах па абароне людзей Беларусі ад сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу (тэкст можна ўзяць на сайце www.pbnf.org і ў «Народнай волі» ад 17 лютага 2009 г.). Просім правесьці абмеркаваньне гэтых прапановаў сярод сваіх калегаў па працы, суседзяў і знаёмых, сабраць прапановы і заўвагі і прыслаць іх на дарас ПБНФ (220005 г.Менск, пр. Машэрава, 8, Партыя БНФ, ці [email protected]). Вельмі просім прыслаць інфармацыю, колькі людзей падтрымала нашыя прапановы.

Заклікаем прыехаць 25 Сакавіка ў 18.00 у Менск з беларускімі сьцягамі і шыльдамі з назвай вашага гораду і прагаласаваць на нашым агульным народным сходзе за тэкст патрабаваньняў да Лукашэнкі,
які будзе напісаны на аснове прапановаў БНФ і вашых заўвагаў. Гэтыя патраваньні мы занясем у адміністрацыю Лукашэнкі і заявім: «Ці на працягу месяца гэтыя патрабаваньні будуць выкананыя, ці мы пачнем кампанію масавых народных пратэстаў з мэтай адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых свабодных выбараў прэзыдэнта і парляманту!

Сябры! Разам мы сіла і мы пераможам!

Жыве Беларусь!

Каментары38

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»6

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»3

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць