У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва паступіла заява ад 34-гадовага магілёўца пра выкраданне яго аўтамабіля невядомымі. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі абставіны здарэння і затрымалі двух 16-гадовых прыяцеляў, навучэнцаў аднаго з каледжаў Магілёва, паведамляе mogilevnews.by
— Як растлумачылі маладыя людзі яны вырашылі проста пракаціцца, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава. — Калі чужы транспартны сродак захрас на адной з дарог, кінулі яго і сышлі. Праз некаторы час у іх поле зроку аказаўся яшчэ адзін транспартны сродак, на якім яны таксама вырашылі пакатацца.
Зараз машыны ў тэхнічна спраўным стане вернуты законным уладальнікам. Магілёўцам пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў
Каментары