У Ніжагародскай вобласці 44 чалавекі шпіталізаваны з-за атручвання газам. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы.
У бальніцы даставілі 43 дзяцей і аднаго дарослага. «З-за несанкцыянаванага выкіду прымешкі да газу на газаразмеркавальнай станцыі паблізу Вадскай раённай школы (Ніжагародская вобласць) пацярпелі дзеці і настаўнікі», — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Па дадзеных ТАСС, стан 10 дзяцей ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, астатніх — як лёгкай ступені цяжкасці.
Каментары