Усяго патроху3131

Піва — ад 21 года

Узроставае абмежаванне на продаж спіртных напіткаў у Беларусі плануецца павялічыць.

Узроставае абмежаванне на продаж спіртных напіткаў у Беларусі плануецца павялічыць да 21 года. Такое палажэнне змяшчаецца ў законапраекце «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі»,
які будзе разгледжаны палатай прадстаўнікоў на маючай адбыцца вясенняй сесіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла член пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алена Шамаль.

Паводле яе слоў, упершыню законапраектам прапануецца павялічыць узроставае абмежаванне на продаж спіртных напіткаў у Беларусі з 18 гадоў да 21 года. Гэта пытанне не раз узнімалася як парламентарыямі, так і прадстаўнікамі праваахоўных органаў Беларусі, работнікамі медыцыны і адукацыі. Як лічыць парламентарый,

гэта пытанне неабходна абмяркоўваць у рамках не толькі закона аб дзяржаўнай палітыцы адносна моладзі, але і іншых заканадаўчых актаў.

Алена Шамаль таксама расказала, што законапраектам прапануецца дакладна вызначыць паняцце катэгорыі «маладыя грамадзяне». Гэта будуць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Паводле яе слоў, на сённяшні дзень гэта пытанне яшчэ канчаткова не вырашана і знаходзіцца на стадыі абмеркавання, таму што вельмі вялікая ўзроставая разбежка, і ў яе ўключаны розныя катэгорыі моладзі. У прыватнасці, адна з прапаноў — раздзяленне катэгорыі маладых грамадзян на некалькі груп.

Да гэтага законапраекта не варта ставіцца так, як быццам гэта будзе закон спецыфікаваных ільгот для моладзі, падкрэсліла Алена Шамаль. «Гэта няправільна: моладзь сама павінна актыўна ўдзельнічаць у палітычным і сацыяльным жыцці краіны, а не расці як утрыманцы. Сёння моладзь працуе на самых адказных складаных участках, сучасным тэхнічным абсталяванні», — сказала яна.

Парламентарый таксама дадала, што законапраект распрацоўваецца ў якасці базавага закона, на аснове якога, пасля яго прыняцця, будуць будавацца іншыя заканадаўчыя акты.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць