Грамадства66

Віцэ-кіраўнік Мінска раіць пільнаму пасажыру: Фразу «цягнік далей не ідзе» не трэба ўспрымаць літаральна

Пільны мінчук Павел Місуна працягвае змаганне з фразай «цягнік далей не ідзе» ў метро. Ён перакананы, што гэтыя словы ўводзяць усіх у зман: цягнік жа ідзе далей, у тупік.

фота Надзеі Бужан

Чытайце. Мінчук паскардзіўся на метро: Падманваюць, што «цягнік далей не ідзе». Але ён жа ідзе, хай і ў тупік!

Місуна ўжо пісаў скаргу ў Мінскі метрапалітэн, а паколькі гэта не прынесла выніку, звярнуўся ў Мінгарвыканкам. Днямі ён атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Дараховіча.

«Фраза «цягнік далей не ідзе», стала ўстойлівым абаротам. Яна правільна ўспрымаецца практычна ўсімі пасажырамі … Гэтая фраза ў такім жа кантэксце гучыць у метрапалітэнах краін СНД і блізкага замежжа, даўно стала данінай добрай традыцыі. Менавіта таму яна ўжываецца з моманту пуску Мінскага метрапалітэна і не страціла сваю актуальнасць. Такія звароты вызначаюць самабытнасць Мінскага метрапалітэна», — гаворыцца ў яго адказе.

«Фраза «цягнік далей не ідзе» нязменна прыцягвае ўвагу пасажыраў, яны аператыўна і своечасова выходзяць з вагонаў пасля яе аб’явы. Змяненне фразы можа адмоўна паўплываць на яе ўспрыманне, у першую чаргу, пасажырамі сталага ўзросту і выклікаць пэўнае неразуменне з іх боку, як сябе правільна паводзіць пры аб’яўленні ў цягніку інфармацыі ў новым выглядзе», — працягвае Аляксандр Дараховіч.

«Фразу «цягнік далей не ідзе» не трэба ўспрымаць літаральна і ў гэтым выпадку належыць разумець як «цягнік далей не ідзе з пасажырамі». Штодзённая практыка на працягу дзесяцігоддзяў паказвае эфектыўнасць гэтай трактоўкі трансляцыі», — падсумоўвае чыноўнік.

«На маю думку, можна лічыць, што Мінгарвыканкам фактычна пацвердзіў усвядомленае выкарыстанне памылковай цяперашняй фразы «цягнік далей не ідзе»», — перакананы заяўнік Павел Місуна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць