Улада11

Хацеў вылецець у Ерэван, але не прайшоў рэгістрацыі: у мінскім аэрапорце затрымалі буйнога махляра з Гомеля

У Нацыянальным аэрапорце Мінска 18 снежня затрымалі 27-гадовага жыхара Гомеля. Мужчына планаваў паляцець у Ерэван, але не прайшоў рэгістрацыю, бо знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў асабліва буйным махлярстве, піша прэс-служба МКУС.

З патэнцыяльнымі крэдыторамі ён пазнаёміўся восенню 2018 года і вясной 2019 года на інтэрнэт-форумах: прадстаўляўся паспяховым бізнэсмэнам і прапаноўваў супрацоўніцтва. Пазычальнік абяцаў вярнуць валюту і працэнты з прыбытку, якую нібыта планаваў атрымаць у бізнэсе. У адным выпадку — ад паставак шкляной прадукцыі ў Расію, у іншым - ад угодаў на крыптарынку.

Пацярпелыя — 30-гадовы мінчук і 29-гадовы мазырчук — пазычылі яму $ 48,5 тысяч. З іх слоў, укласціся «ў справу» іх заахвоціла жаданне лёгка зарабіць, а фатаграфіі падазраванага з сацсеткі (дарагія курорты, аксэсуары, адзенне, рэчы і г.д.) пераконвалі ў яго прыстойным статусе. У выніку мужчыны сталі ахвярамі няхітрай афёры, а іх грошы фігурант выдаткаваў на турпаездкі.

Калі надыходзіў абумоўлены тэрмін вяртання грошай, малады чалавек прасіў адтэрміноўку і дадатковую пазыку пад большы працэнт. Каб пераканаць крэдытораў у паспяховым развіцці бізнэсу, аднойчы ён вярнуў ім па $ 5 тыс. Праўда, валюта была ўзятая з пазыкі аднаго з пацярпелых.

У рэшце рэшт, ашуканыя мужчыны звярнуліся ў міліцыю. Сышчыкі правялі праверку і перадалі матэрыялы следчым. Па дадзеных фактах махлярства былі распачатыя крымінальныя справы. Даведаўшыся пра гэта, падазраваны вырашыў схавацца за мяжой, але быў затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.

P.S. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, правяраючы яго дачыненне да падобных злачынстваў, выйшлі на жыхарку Гомеля. Паводле яе слоў, яна таксама паддалася перакананням земляка, аформіла крэдыт на $ 2 тыс. і перадала яму грошы. Зараз гэты факт правяраецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала13

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць