Грамадства

Латвія першай з краінаў ЭЗ робіць візы для беларусаў бясплатнымі

Адпаведнае рашэньне прыняў сёньня кабінэт міністраў Латвійскай Рэспублікі.

Адпаведнае рашэньне прыняў сёньня кабінэт міністраў Латвійскай Рэспублікі.

Першы сакратар, кіраўнік консульска-візавай службы амбасады Латвіі ў Беларусі, Дзідра Ліепіня паведаміла нашаму радыё:

(Ліепіня: ) «Сёньня прынялі пазытыўнае рашэньне. Сёньня».

Я спытаў спадарыню Ліепіню, ці не апасаецца латвійскі бок магчымага наплыву ахвочых атрымаць бясплатныя візы. Ня выключана, што мець уязныя дакумэнты ў Латвію пажадаюць нават тыя, хто, можа, потым і не паедзе туды. Ці справяцца супрацоўнікі амбасады з колькасьцю жадаючых атрымаць візы? Кіраўнік консульска-візавай службы разважае так:

(Ліепіня: ) «Мы будзем старацца так зрабіць. Трэба ўлічваць, што нашая краіна не адмяняе запрашэньняў. Таму казаць пра тое, што візы возьмуць нават тыя, каму яны, магчыма, і не спатрэбяцца, на мой погляд, дачасна».

Ініцыятыва зрабіць бясплатныя візы для жыхароў Беларусі зыходзіць ад Эўрапейскага парлямэнту. Яшчэ летась ягоныя дэпутаты заклікалі краіны Эўразьвязу пайсьці на такі крок, каб спрасьціць беларусам перамяшчэньне па Эўропе. І першай на гэты заклік адгукнулася Латвія.

Да сёньняшняга дня аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштавала 35 эўра, шматразовая – 70. Летась за выдачу візаў консульскія службы ў Менску й Віцебску прынесьлі бюджэту сваёй дзяржавы больш як паўмільёна эўра.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?28

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць