Грамадства

Мілінкевіч: Рэфэрэндум ва ўмовах Беларусі ня можа быць легітымным

Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч 20 чэрвеня ў Брусэлі сустрэўся з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, віцэ-сьпікерамі Эўрапарлямэнту Яцкам Сарыюшам-Вольскім і Эдвардам Макміланам Скотам. Адбылася таксама размова з прадстаўнікамі кабінэту гэнэральнага сакратара Рады Эўразьвязу Хавіера Саляны.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч 20 чэрвеня ў Брусэлі сустрэўся з кіраўніком Эўракамісіі Жазэ-Мануэлем Барозу, віцэ-сьпікерамі Эўрапарлямэнту Яцкам Сарыюшам-Вольскім і Эдвардам Макміланам Скотам. Адбылася таксама размова з прадстаўнікамі кабінэту гэнэральнага сакратара Рады Эўразьвязу Хавіера Саляны.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, ён даводзіў сваім суразмоўцам, што праблема беларускай дэмакратычнай пэрспэктывы неад’емная ад праблемы зьберажэньня дзяржаўнай незалежнасьці. Як цьвердзіць былы кандыдат на прэзыдэнта, давялося «ўпершыню казаць пра гэта надзвычай сур’ёзна» прадстаўнікам уплывовых эўрапейскіх структураў:

(Мілінкевіч: ) «Некаторым здаецца, што сувэрэнітэт можна страціць і дэмакратызавацца празь іншую краіну. Іншыя лічаць, што трэба змагацца толькі за дэмакратыю, а сувэрэнітэт застанецца сам сабою. А можна страціць сувэрэнітэт за тыдзень альбо за месяц. І не набыць яго ўжо ніколі альбо празь некалькі стагодзьдзяў».

Тэма сувязі дэмакратыі ды незалежнасьці адлюстроўвае той крызіс, які, на думку прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі (разам зь Мілінкевічам у перамовах удзельнічае і Вінцук Вячорка), насьпявае ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. І таму надзвычай важна, лічаць пасланцы зь Менску, казаць пра гэта цяпер, незадоўга да таго, як у Санкт-Пецярбурзе пройдзе саміт вялікай васьмёркі.

Спадар Мілінкевіч гаворыць, што занепакоенасьць беларускай апазыцыі знаходзіць абсалютнае разуменьне у Брусэлі:

(Мілінкевіч: ) «Галоўны наш аргумэнт такі – у краіне, дзе няма дэмакратычных працэдураў, няма празрыстых і свабодных выбараў, ня можа быць і рэфэрэндуму, які будзе прыняты дэмакратычнымі краінамі. І яны мусяць адкрыта сказаць: рэфэрэндум ва ўмовах Беларусі ня можа быць легітымным».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць