Свет4040

У МЗС Польшчы выклікалі пасла Расіі пасля слоў Пуціна пра «антысеміцкую свінню»

Марцін Пшыдач, Forum

Пасла Расіі Сяргея Андрэева выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы ў сувязі з апошнімі выказваннямі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на намесніка кіраўніка польскага МЗС Марціна Пшыдача.

У Польшчы незадаволеныя выказваннямі Уладзіміра Пуціна і старшыні Дзяржаўнай думы РФ Вячаслава Валодзіна пра прычыны Другой сусветнай вайны. Таксама ў Варшаве абураныя заявай расейскага прэзідэнта адносна амбасадара Польшчы ў Нямеччыне Юзафа Ліпскага.

«У сваіх каментарах яны [расейскія ўлады] спрабуюць паменшыць сумесную адказнасць Савецкага Саюзу за разбурэнне міру ў Еўропе. СССР у 1939—1941 гадах быў саюзнікам Германіі», — сказаў Марцін Пшыдач.

На яго думку, такія заявы даказваюць, што міжнародныя намаганні для асуджэння не толькі нацысцкага, але і савецкага таталітарызму ўсё яшчэ неабходныя.

У сваю чаргу амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў па выніках сустрэчы ў польскім МЗС паведаміў РИА «Новости», што гутарка была «жорсткая, але цалкам карэктная».

«Мы нікому не дазволім чытаць нам натацыі», — сказаў ён.

19 і 20 снежня Уладзімір Пуцін выступіў у абарону пакту Молатава — Рыбентропа. А 24 снежня ён назваў «сволаччу і антысеміцкай свіннёй» амбасадара Польшчы ў Германіі, які паабяцаў у 1938 годзе помнік Гітлеру за высылку габрэяў у Афрыку.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць