Улада55

Крэмль пра адносіны з Беларуссю: «Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць»

kremlin.ru

Расіі і Беларусі пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці па пытаннях нафты і газу. Аднак гэта не падстава абмяркоўваць «апакаліптычныя сцэнары», заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.

«Там цяпер не варта перабольшваць рызыкі, хоць сапраўды пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасці. Вы ведаеце, што ўчора мела месца працяглая гутарка, абмяркоўваліся пытанне інтэграцыі, справы газавыя і нафтавыя. Пакуль дамоўленасці дасягнуць не ўдалося», — распавёў Пяскоў.

Паводле яго слоў, Пуцін і Лукашэнка ўжо далі ўказанні кампаніям у абедзвюх краінах, аднак пакуль гэтыя намаганні «не ўвянчаліся поспехам».

«Пакуль апакаліптычныя сцэнары прапануем не абмяркоўваць. Размова будзе працягнута», — падсумаваў Дзмітрый Пяскоў.

Расія можа спыніць экспарт нафты ў Беларусь 1 студзеня з-за адсутнасці ўмоў паставак на 2020 год 

Беларусь можа пачаць год без кантрактаў на пастаўкі нафты і газу. Лукашэнка і Пуцін больш за гадзіну гаварылі па тэлефоне, але пакуль не дамовіліся 

Лукашэнка і Пуцін зноў пагаварылі па тэлефоне і абмеркавалі праблему пастаўкі нафты і газу

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць