Культура

Новыя кнігі Разанава

На фоне белага квадрату з чырвоным яйкам Алесь Разанаў чытаў свае вершы й пераклады. У менскай кавярні «Добрыя мысьлі» 3 студзеня прайшла прэзэнтацыя «Кнігі ўзнаўленьняў» і зборніка «Лясная дарога».

На фоне белага квадрату з чырвоным яйкам Алесь Разанаў чытаў свае вершы й пераклады. У менскай кавярні «Добрыя мысьлі» 3 студзеня прайшла прэзэнтацыя «Кнігі ўзнаўленьняў» і зборніка «Лясная дарога».

Да прэзэнтацыі падрыхтавалі выставу «Яйкаквадратаў» — гэта артэфакты, створаныя А.Разанавым і мастаком Віктарам Маркаўцом. «Яйкаквадратамі» пазначаныя і новыя кнігі Разанава. На кожнай кнізе — новы твор. «Кніга ўзнаўленьняў» мае на вокладцы белае яйка ў чорным квадраце. Другая — чырвонае яйка ў белым квадраце. Наступнымі яйкаквадратамі будуць пазначаныя далейшыя кнігі сэрыі.

Разанаў кажа, што гэта будуць «і паэмы, і пункціры, і яшчэ нешта». Увойдуць творы, напісаныя ў Беларусі і Нямеччыне. «Можна было б укласьці ўсё ў адну кнігу, але яны самі захацелі ўкласьціся пластамі. Думаю, гэта правільны ход», — кажа паэт.

У першы зборнік увайшлі пераклады твораў Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Язэпа Руцкага, Мялета Сматрыцкага, Лява Сапегі ды інш. Большасьць друкавалася ў «Крыніцы». Паэт зазначыў, што ўсе аўтары складаюць наш кніжны эпас, таму кнігу ня варта лічыць скончанай. І з гэтага гледзішча кнігу лепш чытаць у адваротным храналягічным парадку, акунаючыся ўсё глыбей у беларускі Космас.

Разанаў распавёў, што перакладамі Скарынавых тэкстаў заняўся пры канцы 1980-х: «Я паклаў пераклады ў шуфляду, а яны не старэлі, а толькі маладзелі. І ў наш пакручасты час станавіліся ўсё больш сучаснымі». На творы Кірылы Транквіліёна ягоную ўвагу зьвярнуў літаратуразнаўца Іван Саверчанка. «Я нідзе болей не сустракаў такіх пранікнёных словаў пра зямное і вечнае», — прызнаўся Разанаў, чытаючы гэтага барочнага аўтара.

Доктарка багаслоўя Ірына Дубянецкая сказала: «Функцыю багаслоўскай і філязофскай школаў у Беларусі ўзяла на сябе паэзія, асабліва ў ХХ стагодзьдзі».

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць