Спорт33

Юры Жаўноў стаў капітанам «Масквы»

«Я прыйшоў да высновы, што на гэты момант найлепшай кандыдатуры, чым Юры Жаўноў няма. Ён служыць аўтарытэтам для партнёраў, з’яўляецца лідэрам калектыву», - кажа галоўны трэнер клуба Міодраг Божавіч.

27-гадовы галкіпер футбольнай зборнай Беларусі Юры Жаўноў стаў капітанам ФК «Масква».

Рашэнне зрабіць яго капітанам прыняў галоўны трэнер клуба Міодраг Божавіч.

«Я прыйшоў да высновы, што на гэты момант найлепшай кандыдатуры, чым Юры Жаўноў няма. Ён служыць аўтарытэтам для партнёраў, з’яўляецца лідэрам калектыву.Мяркую, што і гульцы за яго б прагаласавалі б», ‑‑ цытуе Спорт‑Экспресс словы чарнагорскага спецыяліста.

***

Чэмпіянат Расіі стартуе ўжо ў гэтыя выходныя. 14 сакавіка ФК «Масква» правядзе свой першы матч, згуляўшы дэрбі з «Дынама».

Летась ФК «Масква» была 9‑й, пазалетась — 4‑й.

Ураджэнец Добруша Юры Жаўноў гуляе ў камандзе ад 2005 г., правёў 95 матчаў.

Цікава, што ў «Маскве» ёсць яшчэ два футбалісты-беларусы — і таксама два варатары: Антон Амельчанка і Ілля Гаўрылаў.

У 2004 г. Юры Жаўноў у матчы Кубку УЕФА супраць тбіліскага «Дынама» (тады Юры гуляў за БАТЭ) забіў мяч у чужыя вароты ўдарам ад сваіх.

Каментары3

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць